Майстры старажытнай мудрасці

Майстры старажытнай мудрасцi — гэта, у адпаведнасцi з тэасофскім вучэннем, прасветленыя iндывiды, якiя дасягнулi звышчалавечай стадыi развiцця, але выбралi заставацца ва ўвасабленнi, каб дапамагчы iншым шукальнiкам iсцiны.[1] Часам тэасофы называюць iх таксама Адэптамi, Махатмамi або проста Майстрамi. Першымi, хто выкарыстоўваў гэты тэрмiн, былi тэасофы А. Блавацкая[ru], Г. Олькат[ru], А. Сiнэт[ru]. Яны сцвярджалi, што на працягу свайго жыцця сустракалi некаторых з Майстроў.[1][2]

А. Блавацкая папулярызавала на Захадзе канцэпцыю Майстроў. Напачатку ўсе паведамленнi пра iх сыходзiлi асабiста ад Блавацкай. Але праз некалькi год брытанскiя тэасофы Сiнэт i Х’юм[ru] прынялi ўдзел у перапісцы з двума з Адэптаў – Кутхумi[ru] i Морыям[ru]. Гэтая перапiска адбывалася з 1880 па 1885 год, i такiм чынам заяўленае iснаванне Махатмаў стала публiчным. Арыгiналы лiстоў цяпер захоўваюцца ў Брытанскай Бiблiятэцы ў Лондане i апублiкаваныя асобнай кнiгай як «Лiсты Махатмаў[ru]».[1][3]

Паняцце пра Майстроў старажытнай мудрасцi з’яўляецца складнікам больш шырокай канцэпцыi пад назваю «Вялiкае Белае Братэрства[ru]». Вялiкае Белае Братэрства ўлучае ў сябе не толькі ўвасобленых прасветленых iндiвiдаў (Майстроў), але i тых, хто дасягнуў узнясення, то бок вызвалення ад неабходнасцi пераўвасабляцца, i цяпер перабывае на вышэйшых планах быцця (Узнесеныя Валадары).[4][5]

Зноскі

  1. а б в Melton, J. Gordon. "Masters [Майстры]". Encyclopedia of Occultism and Parapsychology [Энцыклапедыя акультызму i парапсiхалогii] [англійская]. Gale Group, Inc. p. 986. ISBN 0-8103-8570-8.
  2. Greer, John Michael (2003). "Masters [Майстры]". The new encyclopedia of the occult [Новая энцыклапедыя акультнага] [англійская]. Llewellyn Worldwide. p. 378. ISBN 1567183360.
  3. Melton, J. Gordon. "Mahatma Letters [Лiсты Махатмаў]". Encyclopedia of Occultism and Parapsychology [Энцыклапедыя акультызму i парапсiхалогii] [англійская]. Gale Group, Inc. p. 968. ISBN 0-8103-8570-8.
  4. Белое Братство — Энциклопедия Агни Йоги (руск.). agniyoga.roerich.info. Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2021.
  5. Ervast, Pekka (1905). Salatieteilijan_sanakirja [Слоўнiк тэасофа] (PDF) [фінская]. Teosofinen Kirjakauppa ja Kustannusliike. p. 55. Архівавана з арыгінала (PDF) 2022-02-23.