Май Сетэрлінг (швед. Mai Zetterling; 24 мая 1925, Вестэрос — 17 сакавіка 1994, Лондан) — шведская акторка, сцэнарыст і рэжысёр.

Май Сетэрлінг
Род дзейнасці кінарэжысёр, сцэнарыст, тэатральная актрыса, кінаактрыса
Дата нараджэння 24 мая 1925(1925-05-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 сакавіка 1994(1994-03-17)[2][3] (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Tutte Lemkow[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў горадзе Вестэросе, у сям’і рабочых. Пачынала граць у дзіцячым тэатры. У 17 стала актрысай Каралеўскага Драматычнага тэатра Швецыі (Драматэн). Вядомасць ёй прынесла роля ў фільме Альфа Шоберга «Цкаванне» (1944) па сцэнарыі Інгмара Бергмана, яна знялася і ў наступным фільме Шоберга «Ірыс і лейтэнант» (1946). Яшчэ важнай акцёрскай працай Сетэрлінг з’яўляецца загалоўная роля ў фільме «Фрыда» (1947), дзе яна грае германскую медсястру, якая ўратавала брытанскага афіцэра падчас Другой сусветнай вайны і ў падзяку вывезены ім у Вялікабрытанію . У 1948 Сетэрлінг знялася ў фільме Бергмана «Музыка ў цемры».

Кар’ера Сетэрлінг працягвалася з 1940-х па 1990-я гады. З пачатку 1960-х яна спрабуе сябе ў рэжысуры, першыя працы — кароткаметражная «Вайнушка» (1962) і дакументальныя фільмы на палітычныя тэмы. Поўнаметражным дэбютам становяцца «Любоўныя пары» 1964 года (намінацыя на Залатую пальмавую галіну Канскага МКФ). Яе фільмы, у тым ліку і гэты, адрозніваюцца ярка выяўленай сексуальнасцю. Для канадскага тэлебачання зняла некалькі эпізодаў серыяла-анталогіі «Аўтастопшчыкі» (1985).

Перадапошняя роля Сетэрлінг — роля Бабулі у камедыйным трылеры «Ведзьмы» (1989) па кнізе Раальда Даля. У 1990 годзе знялася ў палітычным трылеры Кена Лоўча «За завесай сакрэтнасці».

Аўтар некалькіх кніг для дзяцей, рамана «Начныя забавы» (1966), па якім паставіла аднайменны фільм (намінацыя на Залатога льва Венецыянскага МКФ). Напісала аўтабіяграфію «All Those Tomorrows» (1985).

Зноскі

  1. Mai Zetterling // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Mai Zetterling // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Brozović D., Ladan T. Mai Zetterling // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с.