Максім Дзмітрыевіч Макараў
Максім Дзмітрыевіч Макараў (нар. 31 снежня 1976, Віцебск) — беларускі гісторык, краязнавец, архівіст. Спецыяліст па гісторыі гарадскога самакіравання ў Беларускім Падзвінні ў XIV—XVIII стагоддзях. Кандыдат гістарычных навук (2006)[1].
Максім Дзмітрыевіч Макараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 снежня 1976 (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, краязнавец, архівіст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2006) |
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 31 снежня 1976 года ў Віцебску[1].
Скончыў у 1998 годзе гістарычны факультэт БДУ, пасля аспірантуру Універсітэта імя Мікалая Каперніка (Польшча, Торунь). У 2006 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Ад пасада да Магдэбургіі. Юрыдычнае становішча мест Беларускага Падзвіння ў XIV—XVI ст.» (Торунь)[1].
Старшы навуковы супрацоўнік Навукова-тэхналагічнага парку БНТУ «Палітэхнік». Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя інтарэсы: гісторыя гарадскога права і самакіравання, афармленне мяшчанства як саслоўя ў Беларускім Падзвінні, арганізацыя і функцыянаванне магістрата Полацка ў канцы XVI — XVIII стагоддзях і яго дакументальная спадчына (магістрацкія кнігі) другой паловы XVII — XVIII стагоддзяў[1].
Бібліяграфія
правіць- Месцкія ўлады Полацка (1580—1772 гг.): арганізацыя, персанальны склад. Смаленск, 2014.
- Ад пасада да магдэбургіі: прававое становішча насельніцтва местаў Беларускага Падзвіння ў XIV — першай палове XVII ст. Мінск, 2008.
- Удзел у калектыўных працах
- Księga magistratu miasta Połocka z 1676 roku. Toruń, 2020 (Monumenta Magni Ducatus Lithuaniae).
- Кніга магістрата места Полацка, 1727 г. Смаленск, 2014.
- Кніга магістрата места Полацка 1727 г. = Księga magistratu miasta Połocka, 1727 r. Вільня, Беласток, 2012.
- Віцебскі раён: краязнаўчыя нарысы. Мінск, 2008.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- МАКАРАЎ Максім Дзмітрыевіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.