Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні

Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні (польск.: Uniwersytet Mikołaja Kopernika w Toruniu) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Торунь.

Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні
польск.: Uniwersytet Mikołaja Kopernika w Toruniu
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва польск.: Uniwersytet Mikołaja Kopernika w Toruniu
Міжнародная назва Nicolaus Copernicus University in Toruń
Заснаваны 1945
Тып класічны ўніверсітэт
Рэктар Анджэй Сакаля
Рэктар Andrzej Sokala[d][1]
Студэнты 22 000
Размяшчэнне Торунь
Юрыдычны адрас вул. Юрыя Гагарына 11,
87-100 г. Торунь, Польшча
Сайт umk.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Універсітэт быў створаны ў адпаведнасці з указам Савета Міністраў ПНР ад 24 жніўня 1945 года, зацверджанага Прэзідыумам Нацыянальнага савета ПНР 11 верасня 1945 года. Стварэнне ўніверсітэцкага цэнтра павінна было спрыяць навуковай і культурнай актыўнасці рэгіёну, садзейнічаць працэсам умацавання польскасці рэгіёна і кампенсаваць недахоп кадраў пасля вайны, навучаючы новых спецыялістаў для культуры і народнай гаспадаркі. Акрамя таго, стварэнне ўніверсітэта ў Торуні павінна было кампенсаваць страту палякамі Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні і Універсітэта Яна Казіміра ў Львове.

Вучэльня сёння з’яўляецца адным з найбуйнейшых універсітэтаў у Польшчы, як па колькасці студэнтаў, так і па спецыяльнасцях. Універсітэт мае права прысуджаць доктарскую ступень у 25 навуковых дысцыплінах і хабілітацыю ў 22 дысцыплінах. Ва ўніверсітэце працуе 4,3 тыс. чалавек, у тым ліку 2,2 тыс. навукова-педагагічных работнікаў. У гэтай групе працуе больш 500 прафесараў і дактароў хабілітаваных. На 17 факультэтах і ў міждысцыплінарным цэнтры сучасных тэхналогій навучаецца каля 25 тыс. студэнтаў.

Структура правіць

  • Факультэт біялагічных і ветэрынарных навук
  • Факультэт хіміі
  • Фармацэўтычны факультэт
  • Філалагічны Факультэт
  • Факультэт фізікі, астраноміі і прыкладной інфарматыкі
  • Гуманітарны факультэт
  • Медыцынскі факультэт
  • Факультэт матэматыкі і інфарматыкі
  • Факультэт эканамічных навук і кіравання
  • Факультэт гістарычных навук
  • Факультэт медыцынскіх навук
  • Факультэт навук аб зямлі і прасторавай эканоміцы
  • Факультэт педагагічных навук
  • Факультэт паліталогіі і міжнародных даследаванняў
  • Факультэт права і адміністрацыі
  • Факультэт выяўленчых мастацтваў
  • Факультэт тэалогіі

Спасылкі правіць

  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/3fa8a5bb-a2e7-455d-8a1e-1f71ed0d992a Праверана 17 верасня 2022.