Маленькі прынц
«Мале́нькі пры́нц» (фр.: Le Petit Prince) — алегарычныя казка, найбольш вядомы твор Антуана дэ Сент-Экзюперы. Упершыню апублікавана 6 красавіка 1943 года ў Нью-Ёрку, публікацыя на радзіме аўтара адбылася ў 1945 годзе.
Маленькі прынц | |
---|---|
Le Petit Prince | |
Жанр | казка |
Аўтар | Антуан дэ Сент-Экзюперы |
Мова арыгінала | французская |
Дата напісання | 1943 |
Дата першай публікацыі | 1943 |
Ілюстратар | Антуан дэ Сент-Экзюперы |
Перакладчык | Ніна Мацяш |
Папярэдні | Flight to Arras[d] |
Наступны | Letter to a hostage[d] |
Электронная версія | |
Персанажы | the little prince[d] і the rose[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Твор з'яўляецца найбольш чытаемай кнігай, напісанай на французскай мове, і быў прызнаны лепшай кнігай XX стагоддзя ў Францыі. Пераклады «Маленькага прынцу» існуюць больш чым на 250 мовах і дыялектах, а таксама шрыфтам Брайля[1]. Было прададзена больш за 140 мільёнаў копій кнігі па ўсім свеце, яна стала адной з самых прадаваных калі-небудзь апублікаваных кніг[2][3].
Малюнкі ў кнізе выкананы самім аўтарам і не менш знакамітыя, чым сама кніга. Ілюстрацыі з'яўляюцца арганічнай часткай твора ў цэлым: сам аўтар і героі казкі ўвесь час спасылаюцца на малюнкі і нават спрачаюцца пра іх. Унікальныя ілюстрацыі ў «Маленькім прынцы» руйнуюць моўныя бар'еры, становяцца часткай універсальнага візуальнага лексікону, зразумелага кожнаму. "Усе ж дарослыя былі спачатку дзецьмі. Праўда, мала хто з іх памятае пра гэта..." - Антуан дэ Сент-Экзюперы, з прысвячэння да кнігі.
У 1989 годзе кніга выйшла асобным выданнем у перакладзе на беларускую мову Ніны Мацяш.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Shattuck, Kathryn (2005) A Prince Eternal, The New York Times,
- ↑ Van Gelder, Lawrence (2000) Footlights: Celestial Traveller, The New York Times,
- ↑ Goding, Stowell C. (1972) "Le Petit Prince de Saint-Exupéry by George Borglum". American Association of Teachers of French
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маленькі прынц
- Электронная версія перакладу Ніны Мацяш