Малкальм IV Дзева

кароль Шатландыі (1153—1165)
(Пасля перасылкі з Малкальм IV)

Малкальм IV Дзева (англ.: Malcolm IV The Maiden, шатл. гэл.: Máel Coluim mac Eanric, 23 красавіка/24 мая 1141 — 9 снежня 1165) — кароль Шатландыі з 1153 года. Старэйшы сын Генрыха Шатландскага, 3-га графа Хантынгдана, і Ады дэ Варэн, дачкі Вільгельма дэ Варэн, 2-га графа Сурэя і яго жонкі Лізаветы дэ Вермандуа. Атрымаў у спадчыну трон пасля смерці дзеда, караля Давіда I.

Малкальм IV Дзева
англ.: Malcolm IV The Maiden,
шатл. гэл.: Máel Coluim mac Eanric
Малкальм IV
Малкальм IV
Сцяг Кароль Шатландыі
24 мая 1153 — 9 снежня 1165
Каранацыя 27 мая 1153, Скун
Папярэднік Давід I
Пераемнік Вільгельм I Леў
Кіраўнік Камбрыі
1153 — 1157
Папярэднік Генрых Шатландскі
Граф Хантынгдан
1157 — 9 снежня 1165
Папярэднік Сімон II дэ Санліс
Пераемнік Вільгельм I
Нараджэнне 23 красавіка 1141
Смерць 9 снежня 1165 (24 гады)
Месца пахавання
Род Данкельдская дынастыя
Бацька Генрых Шатландскі, граф Ханцінгдан[d][1]
Маці Ада дэ Варэн[d][1]
Дзеці unknown son (?)[d][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пачатак кіравання

правіць

Малкальм IV атрымаў у спадчыну трон пасля смерці дзеда, караля Давіда I, калі яму было ўсяго 12 гадоў. І ўжо ў 1153 годзе яму прыйшлося сутыкнуцца з праблемамі — на ўсходняе ўзбярэжжа каралеўства здзейсніў напад нарвежскі флот і разрабаваў Абердзін. У канцы 1153 года ў Марэі ўспыхнула чарговае паўстанне супраць дому Крынана. Толькі ў 1157 годзе Малкальму IV удалося дамовіцца з паўстанцамі. Іх правадыр стаў мармэрам Роса.

Адносіны з Англіяй

правіць

У 1156 годзе англійскі кароль Генрых II Плантагенет запатрабаваў вярнуць англійскія ўладанні Нартумбрыю і Кумбрыю[3]. У гэтых умовах, Малкальм IV вярнуў Генрыху землі, а наўзамен у якасці лена атрымаў іншую частку спадчыны сваёй бабкі Мацільды — графства Хантынгдан.

У 1158 годзе, жадаючы, каб у рыцары яго пасвяціў англійскі кароль, Малькальм сустрэўся з Генрыхам у Карлайле. Каралі Англіі і Шатландыі разам адправіліся ў Паўднёвую Францыю, дзе Малькальм узяў удзел у аблозе Тулузы. У 1160 годзе пасля пасвячэння Малькальма ў рыцары ў Туры ён вярнуўся ў Шатландыю. Пасля прыбыцця ён здушыў паўстанне кіраўніка Стратэрна.

Спрыянне царкве

правіць

У часы кіравання Малкальма IV у Шатландыі ішло актыўнае будаўніцтва цыстэрцыянскіх, бенедыкцінскіх і клюнійскіх цэркваў (у Пейслі  (англ.), Лінклудэне, Садэле, Хадынгтане, Мануеле).

Хвароба і смерць

правіць

У 1163 годзе пасля візіту ў Англію Малкальм IV цяжка захварэў. Адчуўшы сябе лепш, здзейсніў падарожжа да Вудстака, пасля чаго вярнуўся ў Шатландыю. У 1164 годзе чарговы напад на Шатландыю здзейсніў Сомерлед. Ён разрабаваў Глазга, але ў бітве пры Рэнфру быў разбіты Сцюартамі і загінуў. На наступны год 9 снежня 1165 года Малкальм IV памёр.

Зноскі

  1. а б Kindred Britain
  2. Lundy D. R. The Peerage
  3. З-за таго, што гэтыя ўладанні знаходзіліся на мяжы з Шатландыяй. Гэта турбавала Генрыха II Плантагенета

Літаратура

правіць
  • Мак-Кензи, Агнес. Кельтская Шотландия. — М.: Вече, 2006. — С. 204—213. — 336 с. — 2 000 экз. — ISBN 5-9533-1527-9.

Спасылкі

правіць
Папярэднік
Давід I
 Кароль Шатландыі 
1153 — 1165
Пераемнік
Вільгельм I