Малпавы працэс
Справа Штат Тэнэсі супраць Джона Томаса Скоўпса, больш вядомая як Малпавы працэс (англ.: monkey trial) — судовы працэс, які праходзіў у 1925—1926 гадах у крымінальным судзе штата Тэнэсі ў горадзе Дэйтан над школьным настаўнікам з таго ж горада Джонам Скоўпсам (1900—1970), які быў абвінавачаны ў парушэнні антыдарвінісцкага «акта Батлера».
Малпавы працэс | |
---|---|
Краіна | |
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы | |
Суд | Тэнесі |
Абвінавачваны | Джон Томас Скоўпс |
Суддзя | John T. Raulston[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Незадоўга да гэтага ў штаце Тэнэсі з падачы фермера і хрысціянскага фундаменталіста Джона Батлера быў прыняты акт Батлера — закон, які забараняў выкладаць у любой фінансаванай штатам Тэнэсі адукацыйнай установе «любую тэорыю, якая аспрэчвае гісторыю Боскага Стварэння чалавека, якой нас вучыць Біблія, і вучыць замест гэтага аб тым, што чалавек паходзіць ад жывёл ніжэйшага парадку». Вінаватага чакаў штраф ад 100 да 500 долараў.
Працэс таксама выявіў раскол у асяроддзі амерыканскіх хрысціян паміж фундаменталістамі, якія дамагаліся літаральнага чытання кожнага сказа Бібліі, і мадэрністаў, якія лічаць, што навука сумяшчальная з рэлігіяй у тэістычным эвалюцыянізме.
Працэс
правіцьБок абароны спрабаваў паставіць пад сумнеў законнасць акта Батлера і дамагчыся яго адмены ў судовым парадку. Амерыканскі саюз абароны грамадзянскіх свабодаў абвясціў, што прадаставіць юрыдычную абарону ўсім, каго будуць пераследваць па гэтаму закону. Скоўпса прадстаўляла група юрыстаў на чале са знакамітым адвакатам Клэренсам Дэраў, які за год да гэтага абараняў забойцаў Леапольда і Лёба.
У каманду абароны спрабавалі прыцягнуць нават Герберта Уэлса, але той адхіліў запрашэнне, паколькі быў дрэнна знаёмы з судаводствам нават у Брытаніі, не кажучы ўжо пра ЗША.
На баку абвінавачвання выступаў юрыст і палітык, трохразовы кандыдат у прэзідэнты ЗША Уільям Джэнінгс Браян, які быў вядомы як натхняльнік акта Батлера і іншых антыэвалюцыйных законаў. На працягу суда Браян дэманстраваў беднасць сваіх ведаў у біялогіі, гісторыі і тэалогіі, а прамова аднаго з адвакатаў абароны Дадлі Філда Мэлоун была прызнана кульмінацыйным момантам працэсу, аднак Скоўпс ўсё ж быў прызнаны вінаватым 21 ліпеня і асуджаны выплаціць 100 даляраў.
Адвакаты Скоўпса падалі апеляцыю.
Вярхоўны суд штата Тэнэсі не прызнаў рацыі Скоўпса, аднак адмяніў прысуд па тэхнічных падставах: прысяжныя не вызначылі памер штрафу, а сам суддзя не мог выносіць штраф звыш 50 долараў, у той час як акт Батлера патрабаваў штрафу не менш за 100 долараў.
У поп-культуры
правіцьПадзеі гэтага знакамітага працэсу паслужылі асновай для а вялікай колькасці жартаў у розных выданнях. Таксама
- П’еса «Пажнеш буру» (1955),
- Фільм «Здагадка» (2010),
- Эпізод «The Monkey Suit» (17.21) мультсерыяла «Сімпсаны»
- Мае адсылку ў эпізодзе «A Clockwork Origin» (06.09) мультсерыяла «Футурама»,
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- «Обезъяний процесс»: хроника событий
- Долгий «обезьяний процесс»
- Scopes Trial Home Page at University of Missouri, Kansas City Архівавана 9 лютага 2015.
- Mencken’s on the columns Scopes Trial
- Marquis james ' s 1925 New Yorker Report on the Scopes Trial
- Transcript of Bryan’s cross-examination Архівавана 16 лютага 2006.
- Text of the Closing Statement of William Bryan Jennings at the trial of John Scopes, Dayton, Tennessee, 1925 Архівавана 13 ліпеня 2017.