Малінаўскі сельсавет (Лоеўскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Малі́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Малінаўка.

Малінаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лоеўскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Малінаўка
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2009) 936
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Баршчоўскі сельсавет у складзе Лоеўскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Баршчоўка. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Астраўскога, Буда-Петрыцкага і Вялікадуброўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лоеўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна. 30 ліпеня 1963 года вёска Баршчоўка перайменавана ў Новую Баршчоўку, а сельсавет — у Новабаршчоўскі сельсавет[1]. 29 студзеня 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хаткаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Вулкан, Карпаўка, Лесуны, Малінаўка, Рудня Удалёўская, Удалёўка і Хаткі) сельсаветаў[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Лоеўскага раёна. 2 жніўня 1966 года ў склад сельсавета з Вышамірскага сельсавета Рэчыцкага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Белы Калодзеж, Вышкаў-Бурыцкае, Рудня-Бурыцкае)[3]. 3 снежня 1981 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малінаўка, сельсавет перайменаваны ў Малінаўскі[4]. 23 верасня 2011 года скасаваны вёскі Вышкаў-Бурыцкае, Дуброва, Карпаўка, Рудня Удалёўская і пасёлак Кірава[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 936 чалавек[6], з іх 93,6 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 1,5 % — украінцы, 0,5 % — малдаване, 0,4 % — немцы[7].

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1963 г. Аб перайменаванні вёскі Баршчоўка і Баршчоўскага сельскага Савета Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 24 (1024).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 29 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 3 снежня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 35 (1697).
  5. Решение Лоевского районного Совета депутатов от 23 сентября 2011 г. № 70 Об упразднения сельских населенных пунктов Лоевского района Гомельской области Архівавана 29 сакавіка 2020.
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.