Мантанскі ўніверсітэт
універсітэт у ЗША
Мантанскі ўніверсітэт (англ.: University of Montana) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Місула ў штаце Мантана, ЗША.
Мантанскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Montana | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Montana |
Заснаваны | 1893 |
Тып | даследчы ўніверсітэт |
Студэнты | 9 808[1] і 10 106[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Місула, Мантана, ЗША |
Сайт | umt.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьМантанскі ўніверсітэт з'яўляецца флагманскай установай аднайменнай універсітэцкай сістэмы і яе другой па велічыні ўстановай. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Універсітэт займае 17-е месца ў ЗША і пятае сярод дзяржаўных універсітэтаў па выпуску стыпендыятаў Родса, у яго 11 стыпендыятаў Трумэна, 14 стыпендыятаў Голдуотэра і 40 стыпендыятаў Удала. Адзін з выпускнікоў, Гаральд Юры, стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі.
Структура
правіць- Каледж мастацтваў і медыяў
- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі
- Каледж лясной гаспадаркі
- Каледж здароўя
- Каледж сацыяльна-гуманітарных навук
- Школа права
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 7 ліпеня 2020.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мантанскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы