Манумент ідэй чучхэ

(Пасля перасылкі з Манумент ідэй Чучхэ)

Манумент ідэй чучхэ (кар.: 주체사상탑) — помнік у Пхеньяне, пабудаваны ў 1982 годзе ў гонар 70-годдзя Кім Ір Сена. Уяўляе сабой абеліск з граніту вышынёй 170 метраў (вышыня слупа - 150 метраў, вышыня паходні - 20 метраў). З'яўляецца другім па вышыні збудаваннем у Пхеньяне. Ля падножжа размешчана 30-метровая бронзавая скульптурная група з трох фігур, якія прадстаўляюць селяніна, рабочага і працоўнага інтэлігента.

Помнік
Манумент ідэй чучхэ
кар.: 주체사상탑
39°01′03,52″ пн. ш. 125°45′48,5″ у. д.HGЯO
Краіна  КНДР
Горад Пхеньян
Дата заснавання 1982[1]
Дата пабудовы 1982 год
Вышыня 170 м
Матэрыял граніт, бронза, белы камень
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На поўдзень і поўнач ад манумента зроблены сквер, у якім размешчаны яшчэ 6 скульптурных груп з белага каменя (па тры з поўначы і з поўдня ад манумента), якія прадстаўляюць працоўных розных прафесій, ваенных і іншых прадстаўнікоў карэйскага народа, выкананыя ў тыповым стылі сацрэалізму. На рацэ Тэдан перад манументам зроблены два фантаны, якія выкідваюць ваду больш чым на сто метраў, падсвятляюцца па начах. З пачатку 90-х як фантаны, так і падсвятленне працуюць вельмі рэдка.

Усярэдзіне манумента ёсць ліфт, з дапамогай якога можна падняцца на назіральную пляцоўку наверсе. З паўднёвага боку ля асновы манумента ёсць ніша, сцены якой ўпрыгожаны каменнымі пліткамі, падоранымі рознымі высокапастаўленымі гасцямі Пхеньяна, таварыствамі сяброўства з КНДР, замежнымі гурткамі па вывучэнні ідэй чучхэ і іншымі сябрамі Паўночнай Карэі.

Спасылкі

правіць
  1. Joinau B. Les régimes de visibilité de Pyongyang: Pour une topo-politique de la distance — 2016. — 28 с.