Манілайд (эст.: Manilaid) — эстонскі востраў у заліве Пярну, самы маленькі заселены востраў у Еўропе. Манілайд уваходзіць у культурную прастору Кіхну, якая занесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Манілайд — другі па велічыні востраў у заліве Пярну пасля Кіхну. Шырыня вострава — 500 метраў у даўжыню, самы высокі пункт — 5,2 метра над узроўнем мора. Падчас штармоў Манілайд дзеліцца на тры малыя вострава. Населены пункт — вёска Манія.

Манілайд?
Характарыстыкі
Плошча
  • 1,87 км²
Насельніцтва
  • 31 чал. (31 снежня 2011)[1]
Размяшчэнне
58°12′49″ пн. ш. 24°07′16″ у. д.HGЯO
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Флора і фаўна

правіць

Манілайд пакрыты берагавымі лугамі і хмызнякамі ядлоўца. Востраў з’яўляецца месцам пасялення рэдкіх відаў раслін і вадаплаўных птушак.

У 1991 годзе на востраве створаны ландшафтны заказнік Манія плошчай 204 га.

На востраве — 338 відаў раслін, з якіх 12 ахоўваюцца. На Манілайдзе гняздуе 81 від птушак.

Зноскі

  1. Rahvaloenduse tulemused näitavad asustatud saarte arvu kasvu Праверана 24 лютага 2019.