Манія (эст.: Manija) — вёска ў муніцыпалітэце Пярну, Эстонія. Знаходзіцца на востраве Манілайд. Да адміністрацыйнай рэформы мясцовых самакіраванняў Эстоніі 2017 года ўваходзіла ў склад воласці Тыстамаа. Адлегласць па паветры да павятовага цэнтра — горада Пярну — 28 кіламетраў. Вышыня над узроўнем мора — 1 метр.

Манія
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 2,16 км² (1 лістапада 2020)[1]
Насельніцтва
  • 35 чал. (31 снежня 2021)[2]
Паштовыя індэксы
88112
Манія на карце Эстоніі
Манія (Эстонія) (Эстонія)
Манія (Эстонія)
Манія (Эстонія) (Эстонія)
Манія (Эстонія)

Заснавана ў 1933 годзе, калі на востраве былі выдзелены землі для пасяленцаў. З вострава Кіхну тады прыбыло 79 чалавек.

Некаторыя дамы ў вёсцы выкарыстоўваюцца як летнія дачы. Традыцыйным відам гаспадарчай дзейнасці вясковых жыхароў з’яўляецца рыбалоўства. Жанчыны вяжуць шкарпэткі, рукавіцы і ткуць тканіны з кіхнускімі ўзорамі. Выпякаецца хлеб. У вёсцы няма магазінаў, банкаўскага аўтамата, паштовай канторы і царквы. Паслугі харчавання і прадастаўлення начлегу аказвае мясцовы турыстычны хутар.

У 2003 годзе культура вёскі Манія была ўнесена ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. На востраве знаходзіцца прыродаахоўны аб’ект — ледавіковы валун Кокыківі.

Зноскі

  1. а б Land Board — 1990. Праверана 21 лістапада 2020.
  2. Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 21 жніўня 2023.