Мараціевыя (Marattiaceae) — сямейства папарацепадобных.

Мараціевыя

Angiopteris evecta
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Marattiaceae Kaulf., nom. cons. 1824

Сінонімы
  • Angiopteridaceae
  • Christenseniaceae
  • Danaeaceae

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17211
NCBI  3265
EOL  4501
FW  54001

Апісанне

правіць

Адрозніваюцца прымітыўнасцю арганізацыі, налічваюць 7 родаў шматгадовых раслін, прыстасаваных да вільготных трапічных лясоў. Яны іншы раз утвараюць густыя зараснікі з клубнепадобнымі сцёбламі вышынёй да 2-4 м і вялікімі, да 4-5 м, рассечанымі лістамі на доўгіх трывалых чаранках. Лісты ў аснове акружаны двума буйнымі прылісткамі (афлебіямі) з запасам крухмалу. На прылістках узнікаюць прыдатачныя пупышкі, з якіх могуць развівацца новыя расліны. Акрамя клубнепадобных у некаторых відаў маюцца сцелістыя і прамастаячыя парасткі.

Карані мараціевых вельмі тоўстыя, прыдаткавыя, узнікаюць на сцяблах. Сцябло ў маладым стане пратастэлічнае, дарослае сцябло мае складаную поліцыклічную аснову дыктыястэлу. У каранях, сцяблах і чаранках лістоў характэрна наяўнасць схізагенных слізевых хадоў. Гэтым мараціевыя падобны на сагаўнікавых з аддзела голанасенныя. Акрамя клубнепадобных сцёблаў, у некаторых відаў маюцца сцелістыя і прамастаячыя сцёблы.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Раўнаспоравыя старажытныя эўспарангіятныя папараці. На ніжніх баках зялёных лістоў размяшчаюцца спарангіі, аб'яднаныя ў сорусы, часцей у сінангіі розных форм. Тыповага індузія няма; яго функцыю выконваюць валаскі ці лускі. Спарангіі маюць мнагаслойную сценку з вусцейкамі. Кальцо адсутнічае. Са споры пры прарастанні ўтвараецца пласціністы мнагаслойны гаметафіт памерам 1-3 см. Жыве 2-3 гады. Знешне ён нагадвае талом пячоначнікаў. Падобныя гаметафіты лічацца старажытнымі.

Мараціевыя паходзяць, верагодна, ад выкапнёвых старажытных першапапарацей (Zygopteridopsida), спарангіі якіх мелі мнагаслойную сценку.

Класіфікацыя

правіць

Найбольш разнастайнымі і шматлікімі па колькасці відаў у мараціевых з'яўляюцца шырока распаўсюджаныя віды родаў ангіяптэрыс (Angiopteris) — больш за 100 відаў і марація (Marattia) — больш 60 відаў. Іншыя роды — архангіяптэрыс (Archangiopteris), макраглосум (Macroglossum), хрыстэнзэнія (Christensenia) і данэя (Danaea) маюць меншае распаўсюджанне.

Літаратура

правіць
  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6