Мара (рака)
Мара - рака ў Кеніі і Танзаніі. Даўжыня - каля 395 км, выток знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Танзаніі. Рака дала назву запаведніку Масаі-Мара. Маршрут міграцыі капытных жывёл запаведніка перасякае раку.
Мара | |
Панарама ракі Мара на тэрыторыі Кеніі | |
Вышыня вытоку | 2932 м |
Вусце | Возера Вікторыя |
Даўжыня | ~395 км |
Вадазбор | 13504 км² |
Плошча басейна Мары складае 13.504 км ², з якіх прыкладна 65% знаходзіцца ў Кеніі і 35 у Танзаніі. Ад вытока ў гарах Кеніі рака цячэ на паўднёвы захад. Раку можна ўмоўна падзяліць на чатыры ўчасткі: схілы Маў (дзе ў Мару ўпадаюць прытокі Амала і Н'янгорэс), кенійскія пашы (упадаюць Талек, Энгарэ і Энгіта), запаведныя тэрыторыі (упадае Санд) і ніжні працяг у Танзаніі. Далей у балоцістай мясцовасці Мара ўпадае ў возера Вікторыя. На мяжы Кеніі і Танзаніі Мара заходзіць у запаведнік Серэнгеці. На берагах Мары ў вялікай колькасці жывуць кракадзілы.
СпасылкіПравіць
- gabepalacio.com: Віртуальны тур па рацэ Мара (патрабуе Quicktime plugin)