Маргавіца (археалагічны помнік)
Маргавіца — археалагічны помнік каля вёскі Маргавіца Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.
Курганныя могільнікі
правіцьКурганны могільнік-1
правіцьЗнаходзіцца за 0,4 км на поўнач ад вёскі, ва ўрочышчы Ляхаўка. 13 насыпаў вышынёй да 1-2,5 м і дыяметрам 6-10 м, адзін курган вышынёй 4 м і дыяметрам 16 м. Выявіў і абследаваў у 1971 годзе А. Р. Мітрафанаў, абследаваў у 2002 годзе А. В. Вайцяховіч.
Курганны могільнік-2
правіцьЗнаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі, за 0,1 км на поўнач ад могільніка. 4 насыпы вышынёй 1-1,3 м і дыяметрам 5-8 м. У 1971 годзе абследаваў А. Р. Мітрафанаў.
Могільнік
правіцьМогільнік з камянямі знаходзіцца ва ўрочышчы Хрысцініны Лядцы, на лясным участку сярод раллі. 4 магілы дыяметрам 2,5 м па перыметры, абкладзены валунамі, і больш за 10 магіл са стэлападобнымі каменнымі надмагіллямі. Ёсць каменны крыж. У 1989 годзе выявіла і раскапала адну магілу Л. У. Дучыц. На глыбіні 0,8 м знойдзены мужчынскі шкілет, арыентаваны на захад. У 2002—2003 гадах 2 пахаванні раскапалі Л. У. Дучыц і А. В. Вайцяховіч. Знойдзены рэшткі пахаванняў, вуголле, фрагменты глінянага посуду. Адносіцца да ХV—ХVI стагоддзяў.
Літаратура
правіць- Археалагічнае вывучэнне Докшыччыны // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 29-34.
- Докшыцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 241—258.
Спасылкі
правіць- Маргавіца (археалагічны помнік) на сайце «Архіварта»