Маркіраваная паштовая картка

Маркірава́ная пашто́вая ка́рткапаштовая картка, якая выпускаецца паштовым ведамствам адпаведнай краіны або тэрыторыі, з надрукаваным на пярэднім боку знакам паштовай аплаты (паштовай маркай). Ад аднабаковай паштовай карткі з арыгінальнай маркай адрозніваецца тым, што надрукаваная на ёй марка не з'яўляецца ўнікальнай (арыгінальнай, г. зн. уласцівай толькі канкрэтнай паштовай картцы адзін раз у гісторыі), а выкарыстоўваецца руцінна на працягу многіх гадоў пры выпуску разнастайных паштовых картак. Мінімальны памер картак — 10,5 × 7,4 см, максімальны — 14,8 × 10,5 см.

Маркіраваная паштовая картка Беларусі 2003 г., прысвечана Гальяшу Леўчыку.

У філатэліі маркіраваныя паштовыя карткі адносяцца да суцэльных рэчаў.