Марк Ануфрыевіч Галубцоў
Марк Ануфрыевіч Галубцоў (21.04.1904—29.12.1988) — беларускі ўрач-хірург. Кандыдат медыцынскіх навук (1948). Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1968)[1].
Марк Ануфрыевіч Галубцоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 красавіка 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 снежня 1988 (84 гады) |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | урач, хірург, выкладчык універсітэта, медыцынскі адміністратар |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук (1948) |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1925 годзе Магілёўскі медыцынскі тэхнікум, у 1932 годзе Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. У 1932—1936 гадах працаваў галоўным урачом бальніцы на торфазаводзе «Асінторф» (Дубровенскі раён), у 1936—1940 гадах урачом-хірургам у Аршанскай гарадской бальніцы[1].
Удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
У 1944—1948 гадах працаваў у Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце асістэнтам кафедры агульнай хірургіі, у 1949—1954 гадах галоўным хірургам у Аддзеле аховы здароўя выканаўчага камітэта Баранавіцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных, у 1954—1967 гадах галоўным хірургам у Аддзеле аховы здароўя выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных, у 1960—1974 гадах дацэнтам кафедры агульнай хірургіі Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Вопросы хирургического лечения язвенной болезни желудка и двенадцатиперстной кишки с включением и выключением дуоденального пищеварения (тезисы докладов на VI научной конференции хирургов Гродненской области 24 декабря 1968 г.) / [ответственный редактор М. И. Петрушинский; редколлегия: Ф. А. Богданович и др.]. — Гродно, 1968. (Форма имени: Голубцов М. О.)
- Голубцов Марк Онуфриевич // История медицины Беларуси в биографиях ее врачей, XVII ― 1 пол. XX вв. : биобиблиографический справочник от А до Я : 2000 биографий врачей / Кульпанович О. А. — Минск, 2011. — С. 139.
- Голубцов Марк Онуфриевич // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 295. — Информация: год смерти 1978 — ошибочный.
- Марк Онуфриевич Голубцов : [к 60-летию со дня рождения] // Здравоохранение Белоруссии. — 1964. — № 9. — С. [91].
- Памяти Марка Онуфриевича Голубцова : [некролог] // Здравоохранение Белоруссии. — 1989. — № 6. — С. 74.