Марк Максімо́віч (22 чэрвеня 1974, Гродна, БССР) — беларускі мастак, сябра Беларускага культурна асветніцкага цэнтра ў Познані. Займаецца жывапісам і выцінанкай. Заснавальнік майстроўні і галерэі «Марк Максімовіч Артэльер». Аўтар сімвала Беларускага культурна асветніцкага цэнтра ў Познані. Жыве і працуе ў Познані.

Марк Максімовіч
Дата нараджэння 22 чэрвеня 1974(1974-06-22) (49 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба

Біяграфія правіць

У 1989 пачаў навучанне ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава, але ў 1992 адлічаны за «маляванне не па-беларуску». У тым жа годзе пераехаў у Польшчу, дзе скончыў Пазнаньскую акадэмію мастацтваў на аддзяленні жывапісу (1997). У Польшчы ўдзельнічаў у міжнародных пленэрах. Творы Максімовіча знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Польшчы, ЗША і г.д.

Кніжны дэбют адбыўся ў 2009 годзе. У выдавецтве «Белы Крумкач» выйшла кніга «Вечны Каляндар», з ілюстрацыямі Марка Максімовіча. Выданне змяшчае выцінанкі аўтара.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Нявечны каляндар / Ephemeral Calendar Воранаў В., тэксты; Максімовіч М., выцінанка. — Белы Крумкач, 2009. ISBN 978-83-927771-8-2

Спасылкі правіць