Ламонт Марсель Якабс (італ.: Lamont Marcell Jacobs; нар. 26 верасня 1994, Эль-Паса, Тэхас, ЗША) — італьянскі спрынтар і скакун у даўжыню, двухразовы алімпійскі чэмпіён і чэмпіён Еўропы ў памяшканні 2021 года. 1 жніўня 2021 года Якабс усталяваў новы рэкорд Еўропы ў бегу на 100 метраў з часам 9,80 на Гульнях у Токіа 2020 і стаў алімпійскім чэмпіёнам. 6 жніўня 2021 года стаў алімпійскім чэмпіёнам у складзе зборнай Італіі, якая перамагла ў эстафеце 4 × 100 м.

Лёгкая атлетыка
Марсель Якабс
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол[2]
Імя пры нараджэнні Lamont Marcell Jacobs[2]
Спецыялізацыя 60 metres[d][1], 100 metres[d][1], 200 metres[d][1], скачок у даўжыню[d][1] і 4 × 100 metres relay[d][1]
Клуб Gruppo Sportivo Fiamme Oro[d][3]
Нарадзіўся 26 верасня 1994(1994-09-26)[1][2][…] (29 гадоў)
Грамадзянства
Рост 186 см[3]
Вага 84 кг[3]
IAAF 14453864
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Якабс завяршыў сезон 2020—2021 гадоў лідарам сусветнага рэйтынгу ў бегу на 60 метраў.

Крыніцы правіць

  1. а б в г д е Lamont Marcell Jacobs // World Athletics database Праверана 5 жніўня 2021.
  2. а б в г д Olympedia — 2006. Праверана 5 жніўня 2021.
  3. а б в г FIDAL database Праверана 9 жніўня 2021.