Марцыян Уладзіслававіч Гедройц

дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага

Марцыян Уладзіслававіч Гедройц (?—1649) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Марцыян Уладзіслававіч Гедройц
падсудак віленскі[d]
1634 — 1642
суддзя земскі віленскі[d]
1642 — 1649
падстолі полацкі[d]
23 снежня 1613 — 21 жніўня 1634
Папярэднік Ян Самуэль Сяліцкі[d]
Пераемнік Абрагам Зяновіч[d]
Смерць 1649
Род Гедройцы
Бацька Уладзіслаў Пятровіч Гедройц[d]
Жонка Барбара Сямёнаўна Вайнянка[d][1]
Веравызнанне кальвінізм

Біяграфія правіць

Прадстаўнік княскага роду Гедройцаў, сын Уладзіслава Пятровіча. Падстолі полацкі з 1613, віленскі падсудак з 1634, суддзя земскі з 1647. У 1625 годзе ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях у Інфлянтах[2]. Маршалак Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1634 годзе.

Быў электарам Уладзіслава IV Вазы з Полацкага ваяводства ў 1632 годзе[3].

Вызнаваў кальвінізм.

Сям’я правіць

Быў жанаты з Барбарай Сямёнаўнай Вайнянкай, удавой па Л. І. Мамонічу.

Зноскі

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. ЛюлевічWarszawa: 2018. — С. 170. — ISBN 978-83-65880-49-9
  2. Марцыян Уладзіслававіч Гедройц на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
  3. Suffragia Woiewodztw y Ziem Koronnych, y W. X. Litewskiego, Zgodnie ná Naiásnieyssego Władisława Zygmunta … roku 1632 [b.n.s.].

Літаратура правіць

  • Artur Walden, Marszałkowie świeccy Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego w latach 1633—1648, w: Czasopismo Prawno-Historyczne, Tom LXV — 2013 — Zeszyt 1, s. 167.
  • Herbarz polski, t. VI, Warszawa 1903, s. 13.
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego, t. 1, Województwo Wileńskie XIV—XVIII wiek, pod red. A. Rachuby, Warszawa 2004, s. 649.

Спасылкі правіць