Марцін Мікалаевіч Гарцінг

Марцін (Мартын) Мікалаевіч Гарцінг (1785, Рэспубліка Злучаных правінцый — 1824, Магілёў) — расійскі генерал, удзельнік вайны 1812 года.

Гарцінг Марцін Мікалаевіч
Партрэт 1824 г.
Партрэт 1824 г.
Дата нараджэння 1785(1785)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 жніўня 1824(1824-08-13)
Месца смерці
Дзеці Мікалай Мартынавіч Гарцінг[d]
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Званне Генерал-маёр
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Залатая зброя з надпісам «За адвагу»

Біяграфія

правіць

У 1803 годзе з лейтэнантаў галандскай арміі прыняты на расійскую службу ў чыне падпаручніка.

У пачатку 1812 года быў кватэрмайстарам 17-й пяхотнай дывізіі, затым быў прызначаны обер-кватэрмайстрам 3-га пяхотнага корпуса і ўдзельнічаў ва ўсіх бітвах 1-й Заходняй арміі. У Барадзінскай бітве быў паранены ў нагу, але застаўся ў страі.

З 1813 года быў пры Галоўнай кватэры 1-й арміі. Удзельнічаў у бітвах пад Люцэнам, Баўцэнам, Дрэздэнам і Кульмом, дзе быў цяжка кантужаны. У «Бітве народаў» Гарцінг быў паранены ў левую руку, але застаўся ў страі. У 1814 годзе ўдзельнічаў у бітвах пад Брыенам, Ла-Рацьерам, Арсі-сюр-Обам і пры ўзяцці Парыжа.

Удзельнічаў у паходзе ў Францыю ў 1815 годзе.

30 жніўня 1815 года быў узведзены ў генерал-маёры і прызначаны генерал-кватэрмайстарам 1-й арміі.

На гэтай пасадзе служыў да смерці ад наступстваў кантузіі, атрыманай пад Кульмам.

Узнагароды

правіць
  за адрозненні ў бітвах з французамі.  
  • Таксама ўзнагароджаны іншымі ордэнамі Расійскай імперыі.

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць