Марцін Шміт (ням.: Martin Schmitt; нар. 19 студзеня 1978, Філінген-Швенінген) — вядомы нямецкі скакун з трампліна, алімпійскі чэмпіён 2002 года ў камандным першынстве, чатырохразовы чэмпіён свету, двухразовы ўладальнік Кубка свету.

Марцін Шміт
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол[2]
Спецыялізацыя скачкі на лыжах з трампліна[3]
Нарадзіўся 19 студзеня 1978(1978-01-19)[1] (46 гадоў)
Грамадзянства
Рост 181 см
Вага 65 кг
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У кубку свету Марцін Шміт дэбютаваў у 1997 годзе, у лістападзе 1998 года атрымаў сваю першую перамогу на этапе Кубка свету. Усяго мае 30 перамог на этапах Кубка свету, з іх дзве ў камандных спаборніцтвах і 28 у асабістых. Па колькасці асабістых перамог на этапах Кубка свету саступае толькі пяці спартсменам за ўсю гісторыю. Двойчы, у сезонах 1998—1999 і 1999—2000, выйграваў агульны залік Кубка свету.

На Алімпіядзе-1998 у Нагана заваяваў серабро ў камандных спаборніцтвах, у асабістых дысцыплінах паказаў наступныя вынікі: нармальны трамплін — 19-е месца, вялікі трамплін — 14-е месца.

На Алімпіядзе-2002 у Солт-Лэйк-Сіці заваяваў золата ў камандных спаборніцтвах, у асабістых дысцыплінах паказаў наступныя вынікі: нармальны трамплін — 7-е месца, вялікі трамплін — 10-е месца.

Прымаў удзел у Алімпіядзе-2006 у Турыне, дзе быў 4-м у камандзе і 19-м на вялікім трампліне.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы стартаваў ва ўсіх трох дысцыплінах, заваяваў сярэбраны медаль — у камандных спаборніцтвах, у асабістых відах паказаў наступныя вынікі: нармальны трамплін — 10-е месца, вялікі трамплін — 30-е месца.

У студзені 2014 года Марцін паведаміў, што скончыў кар’еру спартсмена. За сваю кар’еру удзельнічаў у сямі чэмпіянатах свету, на якіх заваяваў чатыры залатыя, тры сярэбраныя і два бронзавыя медалі.

З 2014 года з’яўляецца экспертам тэлеканала Eurosport.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #121838552 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #121838552 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 ліпеня 2024.
  3. FIS database Праверана 26 красавіка 2022.