Марыза Басцье (фр.: Maryse Bastié, народжаная Marie-Louise Bombec; 27 лютага 18986 ліпеня 1952) — французская лётчыца, якая ўстанавіла некалькі сусветных рэкордаў у 1930-х гадах сярод жанчын-авіятараў.

Марыза Басцье
фр.: Maryse Bastié
Імя пры нараджэнні фр.: Marie-Louise Bombec
Род дзейнасці лётчыца, змагар Французскага супраціву
Дата нараджэння 27 лютага 1898(1898-02-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 ліпеня 1952(1952-07-06)[2][4] (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзілася 27 лютага 1898 года ў Ліможы.

Бацька дзяўчынкі памёр, калі ёй было адзінаццаць, таму ў падлеткавым узросце яна пайшла працаваь на абутковую фабрыку; у выніку няўдалага шлюбу ў яе засталося дзіця, якое памерла маленькім.

У выніку другога шлюбу з пілотам Першай сусветнай вайны Луі Басцье, яна захапілася авіяцыяй і вырашыла стаць пілотам. Басцье атрымала ліцэнзію на палёты, і, хоць яе муж загінуў у авіякатастрофе ў 1926 годзе, яна пачала займацца вышэйшым пілатажам. У 1927 годзе набыла свой уласны самалёт Caudron C.109.

У 1930-х гадах Басцье ўстанавіла некалькі сусветных рэкордаў для жанчын-авіятараў па працягласці палёту, па далёкасці адлегласці і часе адзіночнага палёту праз Паўднёвую Атлантыку. Адзін з яе рэкордаў быў усталяваны падчас палёту ў СССР у чэрвені 1931 года: вылецеўшы з Парыжа, лётчыца прызямлілася пад Ніжнім Ноўгарадам, пакрыўшы без пасадкі адлегласць у 2976 кіламетраў.

У 1935 годзе Марыза Басцье заснавала ўласную лётную школу ў аэрапорце Арлі. Яна служыла ў французскіх ВПС, дасягнула звання капітана і налятала больш за 3000 гадзін. У 1937 годзе яна апублікавала апавяданне пад назвай «Ailes ouvertes: carnet d’une aviatrice». У час Другой сусветнай вайны была ўдзельніцай французскага Супраціўлення. Была ўдастоена шэрагу ўзнагарод і прызоў.

Загінула 6 ліпеня 1952 года ў камуне Брон дэпартамента Рона пасля канферэнцыі ў Ліёне падчас узлёту яе самалёта. Была пахавана на могілках Манпарнас у Парыжы.

Памяць

правіць
  • У памяць лётчыцы былі названы навучальныя ўстановы ў Францыі і адно з падраздзяленняў канадскай авіябудаўнічай кампаніі Bombardier.
  • Таксама яе імем былі названы вуліцы ў некалькіх гарадах Францыі.
  • У 1955 годзе ўрад Францыі ўшанаваў Марызу Басцье выявай на паштовай марцы авіяпошты.
  • На захадзе Парыжа ў невялікім парку на бульвары Boulevard du Garigliano M. Valin знаходзіцца мемарыял Марызы Басцье.

Зноскі

  1. Maryse Bastié // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Maryse Bastie // GeneaStar
  3. а б в г Béghain P., Benoit B., Corneloup G. Dictionnaire historique de LyonЛіён: Éditions Stéphane Bachès, 2009. — С. 114. — 1504 с. — ISBN 978-2-915266-65-8
  4. Marie-Louise Bombec // Roglo — 1997. — 10000000 экз.