Марыка Кіліус (ням.: Marika Kilius; нар. 24 сакавіка 1943, Франкфурт-на-Майне, Германія) — заходнегерманская фігурыстка, выступала парным катанні спачатку з Францам Нінгелем, затым з Гансам-Юргенам Боймлерам.

Марыка Кіліус
Агульная інфармацыя
Пол жанчына[4]
Спецыялізацыя фігурнае катанне
Нарадзілася 24 сакавіка 1943(1943-03-24)[1][2][…] (81 год)
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Кіліус была дачкой цырульніка. Калі яна зацікавілася фігурным катаннем, спачатку выступала ў адзіночным разрадзе, але хутка перайшла ў пары. Яе першым партнёрам стаў Франц Нінгель. Хоць разам яны выступалі вельмі паспяхова і заваёўвалі прызы на міжнародных першынствах, Нінгель быў старэйшы за Кіліус на шэсць гадоў. Да 1957 года яна абыйшла яго ў росце і іх партнёрства распалася. З Гансам-Юргенам Боймлерам Кіліус чакаў яшчэ большы поспех. Разам яны двойчы заваёўвалі алімпійскія сярэбраныя медалі: на Алімпійскіх гульнях 1960 і Алімпійскіх гульнях 1964 гадоў, шэсць разоў запар станавіліся чэмпіёнамі Еўропы і двойчы — чэмпіёнамі свету.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Marika Kilius // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Virtual International Authority File[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 4 лістапада 2018.