Марыяна Барысаўна Ганчарова
Марыяна Барысаўна Ганчарова (руск.: Мариа́нна Бори́совна Гончаро́ва; 26 мая 1957 — 5 верасня 2022) — украінская рускамоўная пісьменніца.
Марыяна Барысаўна Ганчарова | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 мая 1957 |
Дата смерці | 5 верасня 2022 (65 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Жанр | апавяданне |
Прэміі |
Руская прэмія (2012) |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 26 мая 1957 года.
Скончыла Чарнавіцкі нацыянальны ўніверсітэт імя Юрыя Фядзьковіча. Жыла ў Чарнавіцкай вобласці Украіны. Шмат гадоў кіравала моладзевым тэатрам «Цяжкі ўзрост».
Пісьменніцкая кар’ера пачалася з публікацый у адэскім гумарыстычным часопісе «Фонтан». Таксама публікуецца ў кіеўскім часопісе «Радуга» і піша артыкулы на грамадскія і літаратурныя тэмы для штотыднёвіка «Зеркало недели». На думку аглядальніка газеты «Российская газета» Вольгі Шатохінай, апавяданні Марыяны Ганчаровай — «лёгкая, на першы погляд чыста гумарыстычная проза, пад флёрам якой хаваюцца філасофскія разважанні пра недасканаласць нашага свету, незаменныя страты, а таксама нязломны аптымізм, які дазваляе чалавеку перажыць мноства выпрабаванняў»[1].
Бібліяграфія
правіць- Доля шутки (в соавторстве с Валерием Хаитом). Донецк: Донеччина, 2003. ISBN 966-556-532-X
- Поезд в Черновцы и другие рассказы. Одесса: Зодиак, 2008. ISBN 966-96615-4-4
- Кенгуру в пиджаке и другие веселые рассказы. Москва: Эксмо, 2010. ISBN 978-5-699-39302-2
- Левый автобус: книга веселых рассказов. Москва: Эксмо, 2010. ISBN 978-5-699-40154-3
- Чёрная кошка в оранжевых листьях. Москва: Эксмо, 2010. ISBN 978-5-699-43018-5
- Моя веселая Англия. Москва: Эксмо, 2011. ISBN 978-5-699-47821-7
- Отдам осла в хорошие руки… Москва: Эксмо, 2011. ISBN 978-5-699-47817-0
- Этюды для левой руки. Москва: Эксмо, 2011.ISBN 978-5-699-51586-8
- В ожидании конца света. Москва: Эксмо, 2012.ISBN 978-5-699-60444-9
- Теплый талисман. Москва: Эксмо, 2012.
- Землетрясение в отдельно взятом дворе. Москва: Эксмо, 2012.
- Чудеса специальным рейсом. Москва: Эксмо, 2012.
- Капелюшки, парасольки и дождь в чужом городе. Москва: АРДИС, 2013 — аудиокнига
- Кошка Скрябин и другие. Москва: АРДИС, 2013 — аудиокнига
- Четвёртый звонок. Москва: Азбука-Аттикус, 2013. ISBN 978-5-389-05713-5
- Дорога. Записки из молескина. Москва: Азбука-Аттикус, 2014. ISBN 978-5-389-06925-1
Узнагароды
правіць- Руская прэмія (2012) за аповесць «Цмок з Перкалаба»[2],
- Адэская міжнароднай літаратурная прэмія імя Ісаака Бабеля (2017)[3],
- міжнародная літаратурная прэміі імя Эрнэста Хэмінгуэя (2017)[4].
Зноскі
Спасылкі
правіць