Руская прэмія

літаратурная прэмія

«Руская прэмія» — адзіная расійская літаратурная прэмія, якая прысуджаецца аўтарам літаратурных твораў, якія пражываюць за межамі Расіі, у любой краіне свету, і пішуць па-руску. Мэтай конкурсу з’яўляецца захаванне і развіццё рускай мовы як унікальнай з’явы сусветнай культуры і падтрымка рускамоўных пісьменнікаў свету.

Гісторыя конкурса правіць

Літаратурны конкурс «Руская прэмія» быў заснаваны ў верасні 2005 года. Першапачаткова прэмія прысуджалася толькі пісьменнікам краін Сярэдняй Азіі і Закаўказзя. З 2006 года ў конкурсе маглі ўжо прымаць удзел аўтары ўсяго СНД (акрамя Расіі) і Прыбалтыкі, незалежна ад іх узросту і нацыянальнасці. Мэтай конкурсу з’яўлялася садзейнічанне захаванню рускай мовы як унікальнай з’явы культуры на прасторы СНД і спрыянне аднаўленню гуманітарнага адзінства народаў Закаўказзя, Сярэдняй Азіі, Казахстана і Расійскай Федэрацыі. Пераможца ў кожнай з трох намінацыі да 2006 года атрымліваў прэмію ў памеры 3 000 долараў ЗША і права заключыць з заснавальнікамі конкурсу дагавор на выданне сваіх твораў.

У 2017 годзе праект быў прыпынены ў сувязі з адсутнасцю фінансавання[1].

Лаўрэаты правіць

Сярод лаўрэатаў (спіс няпоўны):

  • 2006 — Анастасія Афанасьева (Украіна, Харкаў) за зборнік «Галасы гавораць».
  • 2007 — Яна Дубінянская (Украіна, Кіеў) за раман «Гаўгразскі палонны».
  • 2007 — Дзмітрый Строцаў (Беларусь, Мінск) за зборнік вершаў «850 радкоў».
  • 2007 — Алена Скульская (Эстонія, Талін) за зборнік апавяданняў «Любоў» і іншыя апавяданні.
  • 2008 — Маргарыта Мекліна (ЗША) за кнігу «Мая злачынная сувязь з мастацтвам».
  • 2009 — Марыям Петрасян (Арменія) за раман «Дом, у якім…»
  • 2009 — Дзіна Рубіна (Ізраіль) за раман «Белая галубка Кордовы».
  • 2010 — Марына Палей (Нідэрланды) за раман-прыпавесць «Хор».
  • 2010 — Наталля Гарбанеўская (Польшча) за кнігу «Прыльпе зямлі душа мая. Зборнік вершаў 1956—2010 гг.».
  • 2011 — Марыя Рыбакова (ЗША) за раман у вершах «Гнедзіч».
  • 2012 — Ганна Глазава (Германія) за зборнік вершаў «Для землярыйкі» («Новое литературное обозрение»).
  • 2012 — Марыяна Ганчарова (Украіна) за аповесць «Цмок з Перкалаба» (выдавецтва «Эксмо»).
  • 2012 — Каця Каповіч (ЗША) за «Удваіх весялей» (выдавецтва «АСТ»).
  • 2012 — Міхаіл Шэлехаў (Беларусь) за зборнік арыентальных навел «Калодзеж патопу».
  • 2013 — Алена Сцяжкіна (Украіна) за аповесці з цыкла «Адзін талент».
  • 2015 — Ірына Еўса (Украіна) за зборнік вершаў «Паўднёва-Усход» (выдавецтва «Арт Хаус Медиа»).
  • 2015 — Каця Каповіч (ЗША) за «Іншыя» (выдавецтва «Воймега»).
  • 2015 — Алена Бачарышвілі (Канада) за зборнік апавяданняў «Толькі чакаць і глядзець» (выдавецтва Corpus).
  • 2016 — Таццяна Даговіч (Германія) за рукапіс аповесці «Працягваючы рух цягнікоў».
  • 2016 — Лея Любамірская (Партугалія) за зборнік «І з тых часоў не расставаліся. Гісторыі страшныя, кранальныя і страшна кранальныя» (выдавецтва «Астрель — СПб»).

Зноскі

Спасылкі правіць