Марыя Аляксандраўна Рыбакова

руская пісьменніца, філолаг
(Пасля перасылкі з Марыя Рыбакова)

Марыя Аляксандраўна Рыбакова (руск.: Мари́я Александровна Рыбако́ва; 6 снежня 1973, Масква) — руская пісьменніца, філолаг, унучка пісьменніка Анатоля Рыбакова[2].

Марыя Аляксандраўна Рыбакова
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 снежня 1973(1973-12-06)[1] (50 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Маці Natalya Ivanova[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, настаўніца, раманіст
Мова твораў руская
Прэміі

Біяграфія правіць

Нарадзілася 26 мая 1936 года ў Маскве ў сям’і Аляксандра Анатольевіча Рыбакова і літаратурнага крытыка Наталлі Барысаўны Івановай (рэдактара часопіса «Знамя»).

Вучылася ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М. В. Ламаносава на філалагічным факультэце, вывучала класічную філалогію. Потым вучылася ў Берлінскім універсітэце імя Гумбальта. Атрымала ступень доктара філасофіі ў Ельскім універсітэце, абараніўшы дысертацыю на тэму «Выкраданне дзяцей дэманамі старажытнасці: традыцыі апавядання, псіхалогія і замагільны свет».

У 2005—2006 гадах выкладала ў Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе. З восені 2007 года выкладае ва Універсітэце штата Каліфорнія ў Сан-Дыега.

Творчасць правіць

Аўтар пяці кніг, а таксама шматлікіх апавяданняў, апублікаваных у часопісах «Звезда», «Дружба народов» і «Иностранная литература».

Першая кніга («Ганна Гром і яе прывід») перакладзена на французскую, нямецкую і іспанскую мову.

Крытыка правіць

Для твораў Рыбаковай характэрны літаратурныя алюзіі, галоўныя тэмы яе прозы — каханне, расчараванне жыццём і смерць[3][4].

Кнігі правіць

  • Анна Гром и её призрак, Глагол, 1999. — ISBN 5-87532-059-1
  • Братство проигравших, Время, 2005.
  • Слепая речь (сборник рассказов), Время, 2006.
  • The Child-snatching Demons of Antiquity: Narrative Traditions, Psychology and Nachleben, диссертация, Йельский университет, 2004.
  • Острый нож для мягкого сердца, Время, 2009.
  • Гнедич, Время, 2011.
  • Черновик человека, Эксмо, 2014.
  • Если есть рай, Знамя, 2018.

Узнагароды правіць

  • прэмія «Эўрыка» (Масква, 2000),
  • прэмія Сяргея Даўлатава (Санкт-Пецярбург, 2004),
  • Руская прэмія (2011) за раман у вершах «Гнедзіч».

Зноскі

Спасылкі правіць