Марытэ Мельнікайтэ

Герой Савецкага Саюза
(Пасля перасылкі з Марыя Іозаўна Мельнікайтэ)

Марытэ Мельнікайтэ, Марыя Мельнікайтэ, Марыя Іозаўна Мельнікайтэ (літ. Marytė Melnikaitė; 18 сакавіка 1923 г., Зарасай, Літва — 13 ліпеня 1943) — удзельніца савецкага партызанскага руху ў Літве падчас Другой сусветнай вайны, дыверсантка, Герой Савецкага Саюза (1944, пасмяротна).

Марыя Мельнікайтэ
літ.: Marytė Melnikaitė
Герой Савецкага Саюза
Імя пры нараджэнні Marija Melnikaitė
Род дзейнасці ваенны
Дата нараджэння 18 сакавіка 1923(1923-03-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 ліпеня 1943(1943-07-13) (20 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў небагатай сям’і літоўца і рускай другім дзіцем з пяці дзяцей. Была хрышчоная ў каталіцкай царкве. У 14 гадоў пачала працаваць на цукерачнай фабрыцы «Avanti».

Пасля пачатку савецкай акупацыі Літоўскай Рэспублікі далучылася да камсамола і актыўна супрацоўнічала з акупацыйнымі ўладамі.

Улетку 1941 года, калі сілы Вермахта ўступілі ў Літву, Марытэ была эвакуіраваная з іншымі літоўскімі камсамольцамі ў Цюмень, дзе працавала на заводзе «Механік». У 1942 годзе яна пайшла на фронт.

Прайшла падрыхтоўку ў школе дыверсантаў у Балахне, ваявала ў партызанскім атрадзе на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Партызаны пускалі пад адхон варожыя цягнікі з ваеннай тэхнікай, падрывалі склады, здзяйснялі налёты на гарнізоны праціўніка, палілі маёнткі і гаспадаркі, захопленыя гітлераўскімі каланістамі[удакладніць]. Марытэ была ў атрадзе самым актыўным байцом[удакладніць]. Удзельнічала ў дыверсіях, хадзіла ў разведку, вяла вялікую працу[якую?] сярод жыхароў.

Улетку 1943 г. Мельнікайтэ накіравалі на чале групы партызан на выкананне важнага[якога?] задання. У лесе партызаны натыкнуліся на нямецкі атрад, падчас няроўнага[удакладніць] бою на беразе возера Апіварда Мельнікайтэ была параненая і захопленая ў палон. У палоне Мельнікайтэ была катаваная праз вырыванне пазногцяў, прыпяканне агнём ступняў і г.д., але не выдала месцазнаходжанне партызан. 13 ліпеня 1943 г. Мельнікайтэ была пакараная праз павешанне на плошчы вёскі Дукштас.

За «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання ў тыле ворага» Мельнікайтэ пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза ў 1944 годзе.

Памяць

правіць

У яе гонар у Мінску названа вуліца.

Зноскі

Спасылкі

правіць