Зарасай
горад у Літве
Зарасай (літ.: Zarasai, традыцыйная беларуская назва — Езяро́сы[1]) — горад у паўночнай Літве, на мяжы з Латвіяй. Знаходзіцца ў 49 км ад Уцяны. Горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Зарасайскага раёна. З 1836 да 1918 года горад меў назву Новааляксандраўск. Вакол горада размяшчаюцца некалькі азёр (Зараса, Зарасайта і інш.). Праз Зарасай праходзіць шаша Каўнас — Даўгаўпілс. У 18 км знаходзіцца чыгуначная станцыя Турмонты. Насельніцтва горада налічвае каля 8 тыс. чалавек. Зарасай адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Вядомыя асобыПравіць
- Леў Мікалаевіч Рымінскі (1913—1971) — савецкі архітэктар.
Зноскі
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — С. 74. — ISBN 978-985-508-245-4.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зарасай