Турмонт
Турмонт[1], таксама Турмантас[2] (літ.: Turmantas) — мястэчка ў Езяроскім раёне Уцянскага павета Літвы, сядзіба сянюніі. Чыгуначная станцыя на мяжы з Латвіяй.
Мястэчка
| ||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьРанняя гісторыя
правіцьВёска і сядзіба ўпершыню згадваюцца ў 1789 годзе, у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Турмонт апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Браслаўскім (з 1836 г. Новааляксандраўскім) павеце.
У 1862 годзе праз мястэчка прайшла чыгунка і была пабудавана станцыя Варшаўска-Пецярбургскай чыгункі.
За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Турмонт заняты войскамі Германскай імперыі.
Найноўшы час
правіць25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[3]. У снежні 1918 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. З другой паловы сакавіка 1919 года пад кантролем Польшчы.
У 1919—1939 гадах у складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. На польска-латвійскай мяжы была чыгуначная станцыя, дзе ажыццяўляўся памежны і мытны кантроль. У мястэчку была школа, суд, сядзіба гміны, рыначная плошча і сінагога. У 1927 годзе тут пачалося будаўніцтва мураванай капліцы, а ў 1933 годзе — касцёла. Пасля вайны большасць палякаў былі прымусова выселены адсюль у Польшчу.
Паводле перапісу насельніцтва 1921 года тут пражывала 18 чалавек, з іх 4 праваслаўныя і 14 старавераў. Пры гэтым усе жыхары дэкларавалі польскую нацыянальнасць. Было 2 жылыя будынкі. У 1931 годзе ў мястэчку пражываў ужо 621 чалавек, было 93 жылыя дамы, у 5 будынках у засценку пражываў яшчэ 31 чалавек. Мястэчка адносілася да праваслаўнай парафіі ў Дрысвятах. Яно падпарадкоўвалася мясцоваму гарадскому і земскаму суду ў Вільні. Тут размяшчалася паштовая станцыя, якая абслугоўвала значную частку гміны.
У другой палове верасня 1939 года Турмонт заняты Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.
У 1958 годзе паселішчу быў нададзены статус гарадскога пасёлка.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. У 1999 годзе нададзены статус мястэчка.
- Мястэчка на старых здымках
-
Пагранічны пераход, 1930-я гг.
-
Чыгуначная станцыя, 1930-я гг.
-
Чыгуначная станцыя, 1930-я гг.
Крыніцы
правіць- ↑ Ужыванне назвы Турмонт у беларускіх газетах . knihi.com (Google Search). Праверана 24 лютага 2025.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Турмонт