Марыя Іосіфаўна Ткачук

беларуская эканаміст

Марыя Іосіфаўна Ткачук (7 кастрычніка 1924, Станіславаў, Польская Рэспубліка — 28 жніўня 2022) — беларуская эканаміст, спецыяліст у галіне фінансаў, грашовага абарачэння і крэдыту. Доктар эканамічных навук (1974), прафесар.

Марыя Іосіфаўна Ткачук
Дата нараджэння 7 кастрычніка 1924(1924-10-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 жніўня 2022(2022-08-28) (97 гадоў)
Дзеці Алена Фёдараўна Кірэева
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў кастрычніку 1924 года ў Станіслававе.

Скончыла Львоўскі фінансавы тэхнікум (1945), Маскоўскі фінансавы інстытут (1950; аспірантура, 1954; дактарантура, 1974).

Працавала на Львоўскім абласным фінансавым аддзеле (з 1945), Львоўскім фінансавым тэхнікуме (з 1950), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (1954—1996, прафесар кафедры фінансаў, да 1971 года і ў 1982—1987 гадах — загадчык кафедры), Варміньска-Мазурскім універсітэце (г. Ольштын, Польшча; з 1996, прафесар), Ольштынскай вышэйшай школе кіравання і інфарматыкі (Польшча; 2003—2006, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: вывучэнне тэарэтычных і практычных асаблівасцей (узаемасувязей) у галіне фінансаў; аптымізацыя фінансавай дзейнасці прадпрыемстваў; дзяржаўны бюджет; падатковае заканадаўства.

Памерла 28 жніўня 2022 года[1].

Сям’я правіць

Бібліяграфія правіць

  • Финансовое планирование и проблемы его совершенствования : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.10 / Ткачук Мария Иосифовнв. — Москва, 1974.
  • Бюджет города Львова : автореферат диссертации … кандидата экономических наук / М. Ткачук. ― Москва, 1954.
  • Analiza ekonomiczna przedsiębiorstwa / Maria Tkaczuk, Maria Dębniewska. — Olsztyn, 1998.
  • Podstawy metodologiczne zarządzania finansami przedsiębiorstw / Maria Tkaczuk. — Olsztyn, 2002.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Не благодаря, а вопреки : [к 95-летию Марии Иосифовны Ткачук] / Антон Бойко // Финансы, учет, аудит. — Минск, 2019. — № 11. — С. 43—48.
  • [Ткачук Мария Иосифовна : некролог] // Эканаміст : газета УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт». — 2022. — 1 верасня (№ 12). — С. 4.