Іда Марыя Арансан (швед. Ida Maria Aronsson, нар. 23 снежня 1983) — шведская футбалістка, якая гуляла на пазіцыі нападаючай за клубы «Лінчэпінг» і «Мальмё». Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2008 года.

Футбол
Марыя Арансан
Нарадзілася 23 снежня 1983(1983-12-23)[1][2] (40 гадоў)
Грамадзянства
Рост 1,76 ± 0,001 м[3]
Пазіцыя нападаючы
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2007 Лінчэпінг 121
2008—2009 Русенгард Мальмё 34 (9)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Спартыўная кар’ера правіць

Клубная правіць

З 2002 года выступала за «Лінчэпінг», правяла шэсць сезонаў у складзе каманды і адыграла агулам 121 гульню. У 2007 годзе клуб адпусціў яе.

Сезоны 2007/2008 і 2008/2009 правяла ў клубе «Мальмё», заключыўшы двухгадовы кантракт з магчымасцю падаўжэння на год, у 34 гульнях вызначылася 9 разоў. Па заканчэнні сезона 2008/2009 завяршыла гульнявую кар’еру і вярнулася ў Лінчэпінг, заняўшыся дзейнасцю, не звязанай з футболам.

У зборнай правіць

Марыя Арансан дэбютавала за зборную 2 кастрычніка 2004 года ў гульні супраць Фінляндыі (1:1). 9 лютага 2006 года ў матчы ў кіпрыёцкім горадзе Ахна забіла першы і адзіны гол за зборную ў гульні супраць Англіі (1:1). У жніўні 2008 года выклікалі ў склад алімпійскай зборнай у сувязі з траўмай Юсефіны Эквіст, выйшла ў авертайме чвэрцьфіналу супраць Германіі (Швецыя прайграла матч).

Зноскі

  1. Maria Aronsson // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Aronsson, Ida Maria // Sveriges befolkning 2000Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 15 студзеня 2022.
  3. Soccerdonna — 2010.