Марыя Сяргееўна Махарынская
Марыя Сяргееўна Махарынская (нар. 25 жніўня 1996, Віцебск, Віцебская вобласць, Беларусь) — беларуская спартсменка (гімнастыка, скачкі на батуце), сярэбраны і бронзавы прызёр чэмпіянату свету (2017), двухкратная чэмпіёнка Еўропы (2018), чэмпіёнка ІІ Еўрапейскіх гульняў (2019, Мінск).
Марыя Сяргееўна Махарынская | |
---|---|
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | гімнастыка |
Нарадзілася |
25 жніўня 1996[1] (28 гадоў) |
Грамадзянства |
Біяграфія
правіцьПраходзіць спартовую падрыхтоўку на аддзяленні скокаў на батуце з верасня 2002 года. З 2014 года ўваходзіць у склад Нацыйнай каманды Рэспублікі Беларусь.
Спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па гімнастычных відах спорту».
Узнагароды
правіцьГанаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» (17 снежня 2020)[2]. Ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны-2019»
Зноскі
- ↑ а б Беларуская Вікіпедыя — 2007. Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ Махарынская Марыя Сяргееўна
Літаратура
правіць- Беларусь. Belarus. — 2019. — № 9. — С. 38-39.
- Наш спорт. — 2019. — № 2. — С. 24-26.
- Махаринская Мария Сергеевна [Фото] // В народе тот не забудется, кто упорно и честно трудится // Віцьбічы = Витьбичи. — 2020. — 6 февр. — С. V. — (Прил.: «Вечерний Витебск»).