Марыя Тэрэза Аньезі

Марыя Тэрэза Аньезі (італ.: Maria Teresa Agnesi Pinottini; 17 кастрычніка 1720, Мілан — 19 студзеня 1795, там жа) — італьянская піяністка і кампазітар. Малодшая сястра знакамітай жанчыны-матэматыка Марыі Гаэтаны Аньезі.

Марыя Тэрэза Аньезі
Teresa Agnesi.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1720(1720-10-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 студзеня 1795(1795-01-19)[1][2][…] (74 гады)
Месца смерці
Музычная дзейнасць
Прафесіі harpsichordist, кампазітарка, гаспадыня літаратурнага салону, піяністка, оперная спявачка
Інструменты клавесін
Жанры опера
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Марыя Тэрэза Аньезі найбольш праславілася сваімі творамі, хаця яна таксама выдатна грала на клавесіне і спявала. Большасць твораў, якія дайшлі да нас, прызначаны для выканання на клавішных музычных інструментах, а таксама для голасу сола або з суправаджэннем.

Яна нарадзілася ў Мілане ў арыстакратычнай сям’і П’етра Аньезі. Разам са сваёй старэйшай і больш знакамітай сястрой, Марыяй Гаэтанай, яна рана атрымала адукацыю. Марыя Гаэтана была адораным матэматыкам, валодала многімі замежнымі мовамі. У той час як яна чытала лекцыі, раз’язджаючы па ўсёй Еўропе, Марыя Тэрэза выступала з канцэртамі. Марыя Тэрэза выйшла замуж за П’ера Антоніа Піноці 13 чэрвеня 1752 года і пасялілася з мужам у раёне, дзе жылі мастакі і інтэлектуалы. Аднак, у рэшце рэшт, сям’я збяднела, неўзабаве пасля чаго памёр Піноці.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Maria Teresa Agnesi Pinottini // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Maria Teresa Agnesi // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.