Марыя Уладзіміраўна Папова

Марыя Уладзіміраўна Папо́ва (нар. 13 ліпеня 1994, Бабруйск, Беларусь) — беларуская баскетбалістка, гуляе на пазіцыі цяжкага форварда за баскетбольны клуб УГМК і нацыянальную зборную Беларусі. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.

Баскетбол
Марыя Папова
Maryia Popova 41.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 13 ліпеня 1994(1994-07-13) (28 гадоў)
Грамадзянства
Рост 189 см
Вага 85 кг
Пазіцыя цяжкі форвард
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія УГМК
Нумар 31
Клубная кар’ера[* 1]
0000—2011 Беларусь Магіляўчанка
2011—2013 Беларусь Алімпія
2013—2014 Бельгія Намюр-Капіталь[en]
2014—2015 Беларусь Цмокі-Мінск
2015—2016 Расія Енісей
2016—2017 Турцыя Галатасарай
2017—2018 Турцыя Адана Ботас
2018—2019 Польшча Гожаў
2019—2020 Польшча Арка Гдыня
2020— Расія УГМК
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Пачала займацца баскетболам у сярэдняй школе (у 5-м ці 6-м класе). Першы трэнер — М. М. Багдановіч. З 8-га класа перавялася ў магілёўскае вучылішча алімпійскага рэзерву, дзе пачала гуляць за «Магіляўчанку»[1]. У 2011 годзе стала самым дзейсным іграком у зборнай Беларусі (U-18) на чэмпіянаце Еўропы ў дывізіёне «B» (11,9 ачка, 8,1 падбору)[2]. Не замужам.

ДасягненніПравіць

У сезоне 2012/13 была прызнана лепшым маладым іграком чэмпіянату Беларусі[3]. Улетку 2014 года стала шостай у рэйтынгу найлепшых маладых ігракоў Еўропы па выніках сумеснага галасавання экспертаў і інтэрнэт-карыстальнікаў, арганізаваным ФІБА-Еўропа[4]. З 19 гадоў выступае за нацыянальную зборную Беларусі. Увайшла ў склад беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра.

У 2015 годзе далучылася да клуба «Енісей»[5]. У ліпені 2016 года падпісала кантракт з турэцкім клубам «Галатасарай».

Зноскі

СпасылкіПравіць