Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа
Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа (МСМК) — спартыўнае званне ў Рэспубліцы Беларусь. Прысвойваецца Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь па відах спорту, прызнаных у Рэспубліцы Беларусь.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5f/%D0%97%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D0%9C%D0%A1%D0%9C%D0%9A_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8_%282014%29.png/220px-%D0%97%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D0%9C%D0%A1%D0%9C%D0%9A_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8_%282014%29.png)
Спартсмену, якому прысвоена спартыўнае званне, выдаюцца пасведчанне аб спартыўным званні і нагрудны знак.
Нормы і патрабаванні, выкананне якіх неабходна для прысваення спартыўнага звання майстра спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа, усталёўваюцца Адзінай спартыўнай класіфікацыяй Рэспублікі Беларусь, зацверджанай Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[1].
Для прысваення спартыўнага звання МСМК нормы і патрабаванні выконваюцца пры абавязковым удзеле спартсмена ў афіцыйных спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню, на якіх ён выступаў за зборную каманду Рэспублікі Беларусь.