Мар’яна Домашкайц (н.-луж.: Marjana Domaškojc, 28 лютага 1872, вёска Цазаў, Ніжняя Лужыца, Германія11 жніўня 1948, Голкайцэ, ГДР) — сербалужыцкая пісьменніца і паэт. Пісала на ніжнялужыцкай мове.

Мар’яна Домашкайц
Marjana Domaškojc.JPG
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 лютага 1872(1872-02-28) ці 1872[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 1946(1946-08-11) ці 1946[1]
Месца смерці
Пахаванне
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Магіла Мар’яны Домашкайц, вёска Голкайцэ

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася 28 лютага 1872 года ў сялянскай сям'і ў сербалужыцкай вёсцы Цазаў (сёння ўваходзіць у склад Голкайцэ). З 1886 па 1931 год працавала на тэкстыльнай фабрыцы ў Котбусе. У гэты час яна апісвала свае ўражанні, якія тычыліся яе працы і нямецка-сербалужыцкіх адносін. У 1925 годзе пазнаёмілася з Мінай Віткайц, якая натхніла яе займацца літаратурнай дзейнасцю. З гэтага ж года пачала публікаваць свае вершы ў газеце «Nowy Casnik» і часопісе «Časopis Maćicy Serbskeje». У 1929 годзе апублікавала сацыяльную драму «Z chudych žywjenja» у літаратурным часопісе «Łužyca», дзе яна апісала цяжкія ўмовы жыцця лужычанаў. Была актыўным членам культурна-асветніцкага таварыства «Маціца сербская».

ПамяцьПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 145, 151, 192, ISBN 5-7576-0063-2
  • Nowy biografiski słownik k stawiznam a kulturje Serbow, wud. wot: Jan Šołta, Pětr Kunze a Franc Šěn, Budyšin: Ludowe nakładnistwo Domowina, 1984
  • Mětšk, Chrestomatija, II, str. 309—322; P. Kmjeć, Serbska dźěłaćerka-spisowaćelka Marjana Domaškojc, Berlin 1958;
  • G. Hančka, Spśistupnjenje derbstwa serbskeje źěłaśerki-spisowaśelki — Rozhlad 17 (1967) 3, str. 100—105; 4, str. 158—160
  • Ein kleines Lexikon — Sorben/Serbja. Domowina-Verlag, Bautzen 1989, ISBN 3-7420-0405-0
  • Frido Mětšk, Ze žywjenja a źěła Marjany Domaškojc, (in:) Marjana Domaškojc, Z našeje glinjaneje budki, Budyšyn 1986, 148—153.

СпасылкіПравіць

  1. 1,0 1,1 Catalog of the German National Library Праверана 1 чэрвеня 2020.