Časopis Maćicy Serbskeje
Časopis Maćicy Serbskeje (Часопіс Маціцы Сербскай) — навуковы, грамадска-культурны і літаратурны лужыцкі часопіс, які выходзіў у Германіі з 1848 па 1937 год[1]. Выдаваўся на верхнялужыцкай і ніжнялужыцкай мовах.
Časopis Maćicy Serbskeje | |
---|---|
| |
Арыгінальная назва |
Časopis Maćicy Serbskeje |
Тып | часопіс |
Выдавец | Маціца серба-лужыцкая |
Краіна | Германія |
Заснавана | 1848 год |
Спыненне публікацый | 1937 год |
Тэматыка | грамадска-культурны, літаратурны |
Мова | верхнялужыцкая, ніжнялужыцкая |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першы нумар часопіса выйшаў у 1848 годзе па ініцыятыве лужыцкай культурна-грамадскай аганізацыі Маціца сербская і быў яе друкаваным органам. Выходзіў адзін раз на год. Да 1972 года меў назву «Časopis Towarstwa Maćicy Serbskeje».
Першым галоўным рэдактарам часопіса да 1852 года быў лужыцкі паэт Ян Арнашт Смолер. Пасля галоўнымі рэдактарамі былі Якуб Бук (1853—1867), Міхал Горнік (1868—1894), Арнашт Мука (1894—1932), і Ота Вічаз (1933—1937)
Апошні дзевяносты нумар часопіса выйшаў у 1937 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны арганізацыя Маціца сербская пачала выдаваць з 1952 года падобны часопіс з назвай «Lětopis».