Арнашт Мука (н.-луж.: Arnošt Muka, ням.: Ernst Mucke; 10 сакавіка 1854, вёска Вулькі-Восык, Лужыца — 10 кастрычніка 1932, Баўтцэн) — сербалужыцкі педагог, грамадскі дзеяч і славіст. Заснавальнік Сербалужыцкага музея і Сербалужыцкага дома ў Баўтцене.

Арнашт Мука
в.-луж.: Arnošt Muka
Дата нараджэння 10 сакавіка 1854(1854-03-10)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 кастрычніка 1932(1932-10-10)[1][2] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці пісьменнік, настаўнік, філолаг
Навуковая сфера лінгвістыка
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Ордэн Альбрэхта
Ордэн Альбрэхта
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святой Ганны III ступені
Ордэн Святой Ганны III ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Лічыцца адным з самых выбітных сербалужыцкіх гуманістаў XIX і XX стагоддзяў, значна паспрыяўшых развіццю лужыцкай нацыянальнай свядомасці. У 1874—1879 гадах вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце, дзе вывучаў класічную філалогію і славістыку. У 1875 годзе арганізаваў першы моладзевы летнік-фестываль для лужыцкіх гімназістаў пад назвай «Схадзаванка». З 1879 г. быў настаўнікам у Цітаў (Жытава), а пазней у гімназіі ў Баўтцэне (Будзішын). З юнага ўзросту стаў удзельнічаць у лужыцкім культурным і навуковым руху. Член Societas Slavica Budissenensis, а таксама Маціцы Сербскай.

У 1882—1886 гадах быў рэдактарам часопіса Łuzica, а ў 1884—1932 гадах рэдагаваў «Časopis Maćicy Serbskeje» (Часопіс Маціцы Сербскай). На старонках гэтага часопіса ў 1884—1886 гг. ён публікаваў дэмаграфічнае даследаванне «Statistikа Łužiskich Serbow», у якім прадставіў статыстычныя дадзеныя аб колькасці, рассяленню, сацыяльнай структуры і ўзроўні адукацыі лужыцкіх сербаў[4].

Дзякуючы яго рашучасці і арганізатарскім талентам атрымалася ў 1904 годзе адкрыць Сербалужыцкі дом у Баўтцэне. Акрамя таго, Мука спрабаваў арганізаваць Сербалужыцкі музей. Быў членам шэрагу акадэмій і навуковых таварыстваў (у тым ліку абраны членам-карэспандэнтам Пецярбургскай Акадэміі навук[5]). Падчас падарожжаў па Лужыцы, праводзіў даследаванні мовы, фальклору і культурнай спадчыны лужычанаў. Быў аўтарам мноства навуковых прац, якія моцна паўплывалі на лужыцкую інтэлігенцыю. Выступаў супраць германізацыі. Двойчы адпраўляўся нямецкімі ўладамі ў ссылку ўглыб Германіі за нацыяналістычную дзейнасць.

Пахаваны на Тухарскіх могілках у Будзішыне.

Навуковая спадчына

правіць
  • Szczątki języka połabskiego Wendów Luneburskich, [in:] i Materiały prace Komisyi językowej Akademii Umiejętności w Krakowie, t. I, Kraków 1904, s. 313—569.
  • Historische und vergleichende Laut — und Formenlehre der niedersorbischen (niederlausitzisch — wendischen) Sprache, Lipsk 1891
  • Słownik dolnoserbskeje rěcy a jeje narěcow, St. Petersburg — Praga 1911
  • Statistika łužiskich Serbow, 1980. На аснове гэтай працы ў сучаснай Германіі былі вызначаны межы культурна-тэрытарыяльнай аўтаноміі «Лужыцкая пасяленчая вобласць».

Зноскі

  1. а б Karl Ernst Mucke // Brockhaus Enzyklopädie
  2. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118585614 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. Dodawki k statisticy a etnografiji łužickich Serbow II Архівавана 24 верасня 2015., Časopis Maćicy Serbskeje, 1900, стр. 80 — 103 (верхнялуж.)
  5. Информация на сайте ИС АРАН

Літаратура

правіць
  • Гугнин А. А. Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997. — ISBN 5-7576-0063-2 (руск.)
  • Лазарава Дз. І. Мука // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).

Спасылкі

правіць