Баўтцэн

горад у Германіі

Ба́ўтцэн (ням.: Bautzen), Бу́дышын (в.-луж.: Budyšin ; ['budɨʃin]?; захоўвалася да афіцыйнага перайменавання ў 1868) — горад у Германіі, у Саксоніі, адміністрацыйны цэнтр акругі Оберлаўзіц (Верхняя Лужыца). Баўтцэн лічыцца «сталіцай» лужыцкіх сербаў. Уваходзіць у склад культурна-тэрытарыяльнай аўтаноміі «Лужыцкая пасяленчая вобласць», на тэрыторыі якой дзейнічаюць заканадаўчыя акты зямель Саксоніі і Брандэнбурга, якія садзейнічаюць захаванню лужыцкіх моў і культуры лужычан. Насельніцтва складае 41,6 тыс. чал. (2005)[2].

Баўтцэн
Bautzen
Budyšin
Герб[d]
Герб[d]
City Bautzen Germany 104.JPG
Краіна
Зямля
Раён
Каардынаты
Унутраны падзел
25 гарадскіх раёнаў
Обербургамістр
Заснаваны
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Budissin (у шматлікіх падобных варыянтах)
Плошча
66,62 км²
Вышыня цэнтра
204 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
39 607[1] чалавек (2013)
Часавы пояс
Тэлефонны код
03591
Паштовы індэкс
02625
Аўтамабільны код
BZ
Афіцыйны код
14 2 72 010
Афіцыйны сайт
bautzen.de
(ням.)(англ.)(польск.)(чэшск.)(верхнялуж.)
Баўтцэн на карце Германіі
Баўтцэн (Германія)
Баўтцэн

ГісторыяПравіць

 
Баўтцэн у 1650 годзе з «Topographia Germaniae»
 
План горада ў 1709 годзе

З пачатку VII стагоддзя Будышын — галоўны цэнтр мільчан, аднаго з плямёнаў лужыцкіх сербаў, якія да сярэдзіны 10 ст. былі заваяваныя германскімі князямі. Меркавана ў 958 у Будышыне маркграф Майсена заклаў памежную крэпасць Ортэнбург (перабудоўвалася ў 14831486, 16451648), вакол якой у далейшым сфарміраваўся горад са змяшаным сорбска-нямецкім насельніцтвам (упершыню згадваецца ў 1002). У 1018 годзе ў Будышыне заключаны мір паміж Свяшчэннай Рымскай імперыяй і Польшчай, паводле якога горад перайшоў ва ўладанні польскага караля[2].

З 10311033 гг. Будышын ізноў пад уладай імперыі, спачатку ў складзе маркграфства Майсен, затым герцагства Багемія. Каля 1213 (паводле іншых звестак, у 1240) атрымаў гарадскія правы. У 1253 адышоў да маркграфства Брандэнбург. У 1319 уключаны ў склад каралеўства Багемія, разам з якім у 1526 увайшоў ва ўладанні Габсбургскай манархіі. З 1346 адыгрываў вядучую ролю ў лужыцкім саюзе шасці гарадоў. Цяжка пацярпеў у перыяд Гусіцкіх войнаў 1419—1437 гадоў і Трыццацігадовай вайны 1618—1648 гадоў. У 15231524 гадах у Будышыне была праведзена Рэфармацыя. У 1635 годзе увайшоў у склад курфюрства Саксонія (у 1806—1918 каралеўства)[2].

У час вайны 6-й антыфранцузскай кааліцыі супраць Францыі армія Напалеона I ў 1813 годзе нанесла пры Баўтцэне паражэнне расійска-прускім войскам. У 1815 годзе скасаваны Саюз шасці гарадоў. З 1871 разам з Саксоніяй увайшоў у склад Германскай імперыі.

Моцна разбураны ў гады Другой сусветнай вайны. З 1945 у савецкай зоне акупацыі Германіі. Да пачатку 1950-х гадоў у Баўтцэне знаходзіўся лагер для інтэрнаваных № 4 НКУС (з 1946 МУС) СССР. У 19491990 у складзе ГДР; з 1956 месцазнаходжанне галоўнай палітычнай турмы МДБ ГДРБаўтцэн-2», народная назва «Жоўтая бяда»), у якой у 1993 створаны мемарыяльны музей[2].

СлавутасціПравіць

Архітэктурнае аблічча цэнтральнай часткі горада вызначаюць крэпасць Ортэнбург, вежы былой гарадской сцяны — Лаўэнтурм  (ням.) (1403), Райхентурм  (ням.) (1490—1492) і інш., сабор Св. Пятра  (руск.) (1293—1303; перабудаваны ў другой палове XV стагоддзя), царква Міхаіла  (ням.) (XV стагоддзе), а таксама якая з’яўляецца сімвалам горада былы воданапорная вежа Альтэ-Васеркунст  (руск.) (1558, аўтар праекта В. Роршайт; цяпер Музей тэхнікі). Барочная архітэктура прадстаўлена ратушай  (англ.) (17291732) і шэрагам жылых дамоў. З пазнейшых будоў вылучаюцца царква Марыі і Марты  (ням.) (18881891) і Мост міру  (ням.) цераз раку Шпрэе (19081909)[2].

КультураПравіць

Баўтцэн — культурны цэнтр лужычан, сядзіба цэнтральнага кіраўніцтва іх нацыянальнай арганізацыі «Домавіна» («Радзіма»), аднайменнага сербалужыцкага выдавецтва, Сербалужыцкага інстытута, Музея лужыцкіх сербаў. Дзейнічае гарадскі музей  (ням.). У Баўтцэне дзейнічаюць Нямецка-сербалужыцкі народны тэатр і Сербалужыцкі нацыянальны ансамбль  (ням.)[2].

ЭканомікаПравіць

У горадзе развіты вагонабудаванне, вытворчасць тэле- і радыёапаратуры; народныя промыслы[2].

Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыПравіць

Гарады-пабрацімыПравіць

Зноскі

  1. Aktuelle Einwohnerzahlen nach Gemeinden 2013 Колькасць насельніцтва станам на 31 снежня 2013 (з улікам даных перапісу насельніцтва 9 мая 2011 года)
  2. а б в г д е ё Ба­у­цен // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.

СпасылкіПравіць