Нямецка-сербалужыцкі народны тэатр

Нямецка-сербалужыцкі народны тэатр (в.-луж.: Němsko-Serbske ludowe dźiwadło, ням.: Deutsch-Sorbisches Volkstheater) — назва тэатра, які знаходзіцца ў горадзе Баўтцэн, Германія. Адзіны ў Германіі прафесійны тэатр з рэпертуарам на лужыцкіх мовах. Культурны цэнтр сербалужыцкага і двухмоўнага нямецка-сербалужыцкага тэатральнага мастацтва.

Нямецка-сербалужыцкі народны тэатр
Заснаваны 1796
Адрас Seminarstraße 12, 02625 Bautzen
Дырэктар Lutz Hillmann[d]
Сайт theater-bautzen.de (ням.)
Map
Сербалужыцкі тэатр, першы будынак справа. Фатаграфія 1905 года
Сербалужыцкі тэатр. Фатаграфія 1963 года

Гісторыя

правіць

Першы сербалужыцкі тэатр быў адкрыты ў летам 1796 года па ініцыятыве дэпутата гарадскога савета Карла Вільгельма Аўгуста Херынга (1749—1802), які заснаваў у 1795 годзе акцыянернае таварыства, якое фінансавала будаўніцтва тэатра. 26 кастрычніка 1796 годзе ў Баўтцэне быў заснаваны першы ў гісторыі сербалужыцкага народа тэатр пад назвай «Budyske činohrajne dźiwadło».Тэатр быў пабудаваны каля гарадской сцяны паміж раёнамі «Лаўскія грабяні» і «Жытнія вікі». У 1813 годзе ў час бітвы за Баўтцэн будынак тэатра выкарыстоўвалася ў якасці шпіталя і значна пацярпеў пры ўзяцці горада руска-прускімі войскамі. 2 кастрычніка 1862 году ў тэатры была прадстаўлена камедыя «Rohowin Štyrirohač», якую пастанавіў сербалужыцкі тэатральны дзеяч Петр Дучман. У 1865 годзе тэатр перайшоў пад кіраванне гарадскога савета і стаў называцца «Budyskе Měšćanskе dźiwadło». 2 верасня 1877 года ў тэатры была згуляны першы студэнцкі спектакль. У 1868—1871 гг. будынак тэатра быў капітальна перабудаваны і пашыраны. Пасля рамонту партэр тэатра налічваў 480 сядзячых і 130 стаячых месцаў. У 1905 годзе тэатр быў упрыгожаны створаным у 1840 годзе скульптурным пано «Трагедыя Арэста» нямецкага скульптара Эрнста Рытшэля. Падчас нацысцкага рэжыму прадстаўленні на лужыцкай мове былі забароненыя і ў будынку дзейнічаў нямецкі прапагандысцкі тэатр «Grenzlandtheater».

У 1948 годзе ў Баўтцэне была заснавана новая тэатральная трупа «Serbske ludowe dźiwadło» (Сербалужыцкі народны тэатр). У 1956 годзе тэатр быў удастоены прэміі імя Якуба Чышынскага. У 1968 годзе будынак тэатра быў разбураны падчас запланаванай перабудовы вуліц Баутцэна. У 1975 годзе быў пабудаваны новы будынак сучаснага тэатра. У гэтым будынку з 2003 года дзейнічаў «Гарадскі тэатр» (Burgtheater/ Dźiwadło). У гэтым жа годзе для зніжэння дзяржаўных выдаткаў гарадскія тэатры ў Баўтцэне, Гёрліцэ і Цытау, а таксама Новая лужыцкая філармонія былі аб’яднаны ў адзіную структуру пад назвай «Kulturraum-Theater», з якога ў 2004 годзе аддзялілася двухмоўная нямецка-сербалужыцкая тэатральная трупа, аб’яднаная з Сербалужыцкім народным ансамблем Баўтцэна. Пасля структурнага рэфармавання 17 лютага 2006 года адбыўся першы спектакль сучаснага Нямецка-сербалужыцкага народнага тэатра.

У цяперашні час тэатр ставіць лялечныя і драматычныя праграмы на верхнялужыцкай і ніжнялужыцкай мовах. Штогод летам тэатр паказвае фестывальную праграму «Bautzener Theatersommer» на тэрыторыі гістарычнага палаца Ортэнбург.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць