Масавае забойства на ваенным палігоне ў Белгародскай вобласці

расстрэл салдат

Масавае забойства на ваенным палігоне в/ч № 34670 ў Белгародскай вобласці — расстрэл салдат, які здарыўся 15 кастрычніка 2022 года на палігоне в/ч № 34670 каля сяла Солаты Валуйскага раёна Белгарадскай вобласці Расійскай Федэрацыі[1][2][3].

Масавае забойства на ваенным палігоне ў Белгародскай вобласці
Дата 15 кастрычніка 2022
Час каля 10:00 (MSK, UTC+3)
Месца Сцяг Расіі Расія, Белгародская вобласць, Валуйскі раён, сяло Солаці, в/ч №34670
Каардынаты 50°17′01″ пн. ш. 38°04′21″ у. д.HGЯO
Загінулі 11 чал. (паводле крыніц Мінабароны РФ)
ад 10 да 22 чал. (паводле іншых крыніц)
Траўмы 15 чал.
Падазраваны (я) 2 чал.

Паводле крыніц Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, стральба адбылася падчас агнявой падрыхтоўкі добраахвотнікаў, якія рыхтуюцца да ўдзелу ва ўварванні ва Украіну[4][5], аднак шэраг расійскіх крыніц заявілі, што загінулі мабілізаваныя грамадзяне Расійскай Федэрацыі з Бранскай вобласці[5].

Ход падзей Правіць

Падчас заняткаў па агнявой падрыхтоўцы адзін з вайскоўцаў, які да гэтага страляў па мішэнях, нечакана разгарнуў кулямёт у бяззбройны натоўп і адкрыў агонь. Разам з ім з аўтамата страляў яшчэ адзін чалавек[6]. Тыя, хто нападаў, былі забітыя снайперамі[7]. Адразу некалькі крыніц паведамілі аб тым, што страляніна адбылася яшчэ ў 10 ці 12 гадзін раніцы. Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі паведаміла пра падзею са шматгадзіннай затрымкай (паведамленне ў ТАСС з’явілася ў 22:22)[8].

Загінуўшыя і параненныя Правіць

Мінабароны Расійскай Федэрацыі паведаміла пра 11 загінуўшых і 15 параненых. Паводле паведамленняў іншых крыніц, колькасць загінулых розніцца ад 10 да 22 чалавек[9]. Мінабароны РФ сцвярджала, што пацярпелі добраахвотнікі, аднак іншыя крыніцы паведамлялі, што на палігоне размяшчаліся мабілізаваныя з Бранскай вобласці[10]. Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў у відэазвароце ўдакладніў, што сярод пацярпелых няма жыхароў вобласці[11][12].

Расследаванне Правіць

Па факту падзеі Следчым камітэтам па Заходняй ваеннай акруге была распачата крымінальная справа аб масавым забойстве па артыкуле 105 Крымінальнага кодэкса Расійскай Федэрацыі[13].

У Мінабароны Расійскай Федэрацыі растрэл назвалі тэрактам[14].

Зноскі

  1. В Белгородской области на полигоне расстреляли более десяти мобилизованных россиян, – СМИ (руск.). ФОКУС (15 кастрычніка 2022). Праверана 15 кастрычніка 2022.
  2. Press, The Associated. Volunteer soldiers opened fire on other troops during training in Russia(англ.), NPR (15 кастрычніка 2022). Праверана 15 кастрычніка 2022.
  3. Russia military range shooting leaves 11 dead, 15 wounded (англ.). AP NEWS (15 кастрычніка 2022). Праверана 15 кастрычніка 2022.
  4. Стрельба на полигоне в Белгородской области: не менее 11 убитых. Радио «Свобода» (15 кастрычніка 2022). Праверана 16 кастрычніка 2022.
  5. а б Стрельба на российском военном полигоне - убиты 13 человек. Русская служба Би-би-си (15 кастрычніка 2022). Праверана 16 кастрычніка 2022.
  6. SOTA. Telegram. Праверана 16 кастрычніка 2022.
  7. Минобороны России: на полигоне в Белгородской области «два гражданина одной из стран СНГ» открыли стрельбу. В результате 11 человек убиты, 15 — ранены. Новая газета. Европа (4 кастрычніка 2155). Праверана 15 кастрычніка 2022.
  8. МО РФ сообщило об 11 погибших в результате теракта на полигоне в Белгородской области. TACC. Праверана 16 кастрычніка 2022.
  9. Стрельба на российском военном полигоне - убиты 13 человек, BBC News Русская служба . Праверана 16 кастрычніка 2022.
  10. Стрельба на полигоне в Белгородской области: не менее 11 убитых (руск.). Радио Свобода. Праверана 16 кастрычніка 2022.
  11. Губернатор Гладков отреагировал на теракт на полигоне в Белгородской области (руск.). Lenta.ru (16 кастрычніка 2022).
  12. Вчера на нашей территории... (руск.). Telegram-канал Настоящий Гладков (16 кастрычніка 2022).
  13. «Ъ»: СК возбудил уголовное дело о массовом убийстве после стрельбы на полигоне в Белгородской области. Новая газета. Европа (9 сакавіка 2157). Праверана 16 кастрычніка 2022.
  14. В Белгородской области произошла стрельба в воинской части, есть жертвы. istories.media. Праверана 15 кастрычніка 2022.