Масавае забойства ў Хамі
Масавае забойства ў Хамі — ваеннае злачынства, здзейсненае ў гады В’етнамскай вайны паўднёвакарэйскімі вайскоўцамі.
25 лютага 1968 г. марскія пяхотнікі Паўднёвай Карэі здзейснілі напад на няўзброеных мірных жыхароў вёскі Хамі (в’етн.: Hà Mỹ), правінцыя Куангнам у Паўднёвым В’етнаме. Ахвярамі сталі 135 чалавек — у асноўным жанчыны, старыя і дзеці, жыхары 30 дамоў. Пасля забойства паўднёвакарэйскія марскія пяхотнікі бульдозерам скінулі целы ў неглыбокую брацкую магілу і зраўнялі з зямлёй.
Паўднёвакарэйскія ўзброеныя сілы, якія ўдзельнічалі ў вайне, як правіла, адказвалі за зачыстку тэрыторыі пасля правядзення асноўных баявых дзеянняў. Паўднёвакарэйскія салдаты здзейснілі яшчэ некалькі аналагічных масавых забойстваў (у Фангньі, Фангняце і інш.).
У снежні 2000 г. на месцы забойства адкрыты мемарыял у памяць 135 ахвяр.
Літаратура
правіць- Kwon, Heonik. After the massacre: commemoration and consolation in Ha My and My Lai (англ.). — University of California Press. — ISBN 9780520247970.