Масавае забойства ў Шыразе (2022)
Масавае забойства ў Шыразе — узброены напад у раёне маўзалея Шах-Чэрах у іранскім горадзе Шыраз, які адбыўся 26 кастрычніка 2022 года.

Па паведамленні інфармацыйнага агенцтва ІРНА, нападнікі заехалі ў храм на аўтамабілі Peugeot з боку 9-й вуліцы і адкрылі агонь па паломнікам, якія знаходзіліся там. У выніку гэтага здарэння 15 чалавек загінулі[1][2], яшчэ 45 атрымалі раненні.
Судовая сістэма Ірана прызнала інцыдэнт тэрарыстычным. Адказнасць за атаку ўзяла на сябе «Ісламская дзяржава»[3].
Зноскі
- ↑ Hafezi, Parisa. Islamic State claims Iran shrine attack, Iran vows response(англ.), Reuters (27 кастрычніка 2022). Праверана 27 кастрычніка 2022.
- ↑ Iran: gunmen kill at least 15 people at Shia shrine in Shiraz (англ.). The Guardian (26 кастрычніка 2022). Праверана 27 кастрычніка 2022.
- ↑ Fifteen dead in Iran attack on Shiite shrine(англ.), France 24 (26 October 2022). Праверана 27 October 2022.