«Маска Гіпакрата», лац.: facies Hippocratica (facies у перакладзе з лацінскай — твар, паверхня, маска) — прыкмета цяжкіх захворванняў органаў брушной поласці (перытаніту, перфарацыі язвы страўніка і дванаццаціперснай кішкі і г. д.), а таксама знясілення, хранічнай бяссонніцы. Пры адсутнасці падобных сімптомаў — прыкмета маючай адбыцца смерці (у гэтым выпадку звычайна спадарожнічае агоніі): запалыя вочы, паўпадалыя шчокі, завостраны нос, сінявата-бледная скура, пакрытая кроплямі халоднага поту.

Упершыню апісана Гіпакратам у яго працы «Прагностыка» (грэч. Προγνωστικόν):

« Нос востры, вочы запалыя, скроні ўціснутыя, вушы халодныя і расцягнутыя, мочкі вушэй адвернуты, скура на лбе цвёрдая, нацягнутая і сухая, і колер усяго твару зялёны, чорны або бледны, або свінцовы[1]. »

Зноскі

  1. Гиппократ. Прогностика 2. // Этика и общая медицина. — СПб.: Азбука, 2001. — С. 185. — 10 000 экз. — ISBN 5-267-00505-3.