Маслёнка (прадукт)

Маслёнка — абястлушчаныя вяршкі, пабочны прадукт, атрыманы пры вытворчасці сметанковага масла.

Шклянка малака (злева) і шклянка маслёнкі (справа).

У залежнасці ад тлустасці і кіслотнасці вяршкоў, умоў іх тэмпературнай і механічнай апрацоўкі маслёнка змяшчае розную колькасць пажыўных рэчываў. Маслёнка, атрыманая пры вырабе кіславяршковага масла, змяшчае менш лактозы, таму што частка яе зброджваецца ферментамі. Атрыманая пасля сепарыравання высакатлустых вяршкоў змяшчае больш тлушчу, фосфаліпідаў і мевш бялку, чым абястлушчанае малако.

У маслёнцы ў сярэднім змяшчаецца да 3,4 % бялку (бялок абалонак тлушчавых шарыкаў, у склад якога ўваходзяць лізін, метыянін, цысцін). Тлустасць маслёнкі ў некаторых выпадках дасягае 0,6 %. Тлушч прадстаўлены вельмі каштоўнымі ў біялагічных адносінах тлушчавымі кіслотамі: лінолевай, ліналенавай і арахідонавай, якія маюць антысклератычныя ўласцівасці. У салодкай маслёнцы цукру больш, чым у малацэ.

З маслёнкі гатуюць розныя напіткі. Пасля ўнясення ў маслёнку чыстых культур яна становіцца каштоўным прадуктам харчавання, а ў сумесі з абястлушчаным малаком выкарыстоўваецца для прыгатавання некаторых відаў сыроў, тварагу, харчовага і тэхнічнага казеіну.

Літаратура правіць

  • Некрашэвіч У. I., Шашкоў М. С., Лазараў Л. П. Малочная справа: Вучэб. дапам. — Мн.: Ураджай, 1999. — 232 с.: іл. (Вучэбныя дапаможнікі для сельскагаспадарчых вышэйшых навучальных устаноў). ISBN 985-04-0425-6