Мастэрс 1977 (снукер)
Мастэрс 1977 (англ.: Masters 1977, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1977 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 7 па 11 лютага 1977 года ў «Новым лонданскім тэатры», у Лондане. Турнір стаў трэцім розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £5,200, з якіх £2,000 атрымаў пераможца.
Мастэрс 1977 | |
Сезон | 1976/1977 |
---|---|
Тэрміны | 7 — 11 лютага 1977 |
Арэна | «Новы лонданскі тэатр» |
Горад | Лондан |
Краіна | Англія |
Спонсар | Benson and Hedges |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £5,200 |
Прызавыя пераможцы | £2,000 |
Мінулы чэмпіён | Рэй Рыярдан |
Фінал | |
Пераможца | Дуг Маўнджой |
Фіналіст | Рэй Рыярдан |
Лік | 7:6 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 10 |
Колькасць матчаў | 9 |
Колькасць соценных серый | 0 |
Найвышэйшая серыя | 88 (Дуг Маўнджой) |
←1976 ● Мастэрс ● 1978→ |
У турніры прыняло ўдзел 10 гульцоў. Шэсць гульцоў, якія займалі вышэйшыя месцы ў рэйтынгу, пачыналі турнір адразу са стадыі 1/4 фіналу. Астатнія чацвёра разыгралі дзве астатнія пуцёўкі ў папярэднім раундзе. Аўстраліец Эдзі Чарльтан, які займаў трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу, не прымаў удзел у турніры.
У адзіным цалкам валійскам фінале ў гісторыі Мастэрс Дуг Маўнджой атрымаў верх над Рэем Рыярданам - 7:6.