Мастэрс 1987 (снукер)
Мастэрс 1987 (англ.: Masters 1987, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1987 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 25 студзеня па 1 лютага 1987 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 13-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £200,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £51,000 атрымаў пераможца.
Мастэрс 1987 | |
Сезон | 1986/1987 |
---|---|
Тэрміны | 25 студзеня — 1 лютага 1987 |
Арэна | «Уэмблі канферэнц-цэнтр» |
Горад | Лондан |
Краіна | Англія |
Спонсар | Benson and Hedges |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £200,000 |
Прызавыя пераможцы | £51,000 |
Мінулы чэмпіён | Кліф Торбурн |
Фінал | |
Пераможца | Дэніс Тэйлар |
Фіналіст | Алекс Хігінс |
Лік | 9:8 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Колькасць матчаў | 15 |
Колькасць соценных серый | 7 |
Найвышэйшая серыя | 136 (Джымі Уайт) |
←1986 ● Мастэрс ● 1988→ |
У турніры прыняло ўдзел 16 гульцоў, якія займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу без якіх-небудзь папярэдніх матчаў.
Дэніс Тэйлар выйграў першы тытул Мастэрс у сваёй кар'еры, вырваўшы ў фінальным матчы перамогу ў суайчынніка Алекса Хігінса - 9:8.