Мастэрс 1994 (снукер)

(Пасля перасылкі з Мастэрс 1994, снукер)

Мастэрс 1994 (англ.: Masters 1994, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1994 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 6 па 13 лютага 1994 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў дваццатым розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £415,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £115,000 атрымаў пераможца.

Мастэрс 1994
Сезон 1993/1994
Тэрміны 6 — 13 лютага 1994
Арэна «Уэмблі канферэнц-цэнтр»
Горад Лондан
Краіна Англія
Спонсар Benson and Hedges
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £415,000
Прызавыя пераможцы £115,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Шатландыі Стывен Хендры
Фінал
Пераможца Сцяг Шатландыі Алан МакМанус
Фіналіст Сцяг Шатландыі Стывен Хендры
Лік 9:8
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 18
Колькасць матчаў 17
Колькасць соценных серый 7
Найвышэйшая серыя 132 (Алан МакМанус)
←1993Мастэрс1995→

У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.

Шатландскі снукерыст Алан МакМанус атрымаў перамогу, адолеўшы ў фінальным матчы свайго суайчынніка Стывена Хендры - 9:8, перапыніўшы яго пераможную серыю з 5 тытулаў Мастэрс запар.