Мацвеевічы (гміна)

(Пасля перасылкі з Мацвеевіцкая гміна)

Гміна Мацвеевічы (польск.: Gmina Maciejewicze, таксама gmina Matwiejewicze) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1926 года ў Палескім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Мацвеевічах.

Мацвеевічы
польск.: Gmina Maciejewicze
Краіна
Уваходзіць у Пружанскі павет
Адміністрацыйны цэнтр Мацвеевічы
Дата ўтварэння 1921
Дата скасавання 1926
Насельніцтва (1921) 2 520[1]

У міжваенны перыяд гміна ўваходзіла ў склад Пружанскага павета Палескага ваяводства[1]. 22 студзеня 1926 года ў склад гміны Мацвеевічы перададзена частка тэрыторыі скасаванай гміны Чарнякава, пасля чаго гміна была перайменавана ў гміну Міжлессе (у склад якой адначасова ўключана частка тэрыторыі гміны Равяцічы)[2].

Зноскі

  1. а б Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VIII — Województwo Poleskie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1924
  2. Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46